Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 00:30
Іншыя падзеі
Дабрачынны фэст "Зарыцкі кірмаш"

Дабрачынны фэст “Зарыцкі кірмаш”

Фестываль падтрымалі цікавыя і самабытныя майстры з усяе Беларусі.  На “Зарыцкі кірмаш” сярод іншых прыедзуць

член саюза майстроў Беларусі, кераміст – Наталля Сабіч  з-пад Нясвіжа. Яна займаецца ганчарным справай па старадаўняй тэхніцы.

Рэгулярная ўдзельніца Рэспубліканскіх кірмашоў, буйных фестываляў і выстаў, такіх, як: «Млын» у Мінску, «Гліняны звон» у Нясвіжы, «Фестываль нацыянальных культур» у Горадні, «Казюкас» ў Гродне. Ўладальніца розных прэмій і ўзнагарод. Супрацоўнічае з гродзенскім крамай «Цудоуня». Паглядзець і набыць яе выдатныя работы можна будзе і ў нас на фестывалі.

Дабрачынны фэст "Зарыцкі кірмаш"

Дызайнер ільнянога адзення – Марына Баніфацьева. Родам яна з Кобрына і там жа знаходзіцца яе майстэрня па пашыве.

Ужо шмат гадоў яна займаецца вырабам  адзення з вышыўкай, у тым ліку і нацыянальнага, якое хочацца насіць не толькі на святы, але і паўсядзённа.

На яе рахунку мноства паказаў мод і выстаў. У 2017 годзе прадстаўляла Рэспубліку Беларусь на міжнароднай канферэнцыі, удзельнікамі якой былі 11 краін. Ўдзельнічала ў выставах у Мінску, Брэсце, Пінску, Ніжнім Ноўгарадзе, Смаленску і Салікамску. На сёння ўжо ёсць праекты паказу мод у Германіі і Польшчы. Прымала ўдзел у фестывалі «Славянскі базар”, удзельнічала ў паказах мод у Мінску, Лунінцы, Брэсце. Рэгулярная удзельніца рэспубліканскай выставы «Млын». Убачыць яе выдатныя вырабы можна будзе і ў нас на фестывалі, які пройдзе 16 верасня.
Дабрачынны фэст "Зарыцкі кірмаш"

Наступная удзельніца фестывалю “Зарыцкi кiрмаш” – мастак-дызайнер, займаецца стварэннем адзення і аксесуараў – Алёна Вітко-Радс. Працуе ў тэхніцы мокрага лямцавання з воўны і праводзіць навучальныя курсы ў творчай майстэрні «Цуда-лямец» ў Гродне.

Лямцаванне –  гэта адмысловая тэхніка рукадзелля, у працэсе якой з воўны ствараецца малюнак на тканіне або лямцы, аб’ёмныя цацкі, пано, дэкаратыўныя элементы, прадметы адзення ці аксэсуары .

Пачынаючы з 2014 Алёна актыўна ўдзельнічае ў паказах, выставах і кірмашах не толькі ў Гродне, але і па ўсёй Беларусі. Была удзельніцай  кірмашу «Еўрарэгіён« Нёман-2014, Grodno Fashion Show 2014 і 2015, рэспубліканскім конкурсе мадэльераў «Модны сілуэт» ды іншых.

Прыходзьце да нас 16 верасня на фестываль і ацаніце яе вырабы

Дабрачынны фэст "Зарыцкі кірмаш"

Уваход на кірмаш вольны.

Дабрачынны фэст "Зарыцкі кірмаш"

comments powered by HyperComments

Дата

14.11.2018

Час

13:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: