Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 00:26
Іншыя падзеі
Cinema Perpetuum Mobile. Паказ фільмаў  штогадовага кінафестывалю

Cinema Perpetuum Mobile. Паказ фільмаў штогадовага кінафестывалю

Штогадовы міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў Cinema Perpetuum Mobile адбудзецца ў Цэнтры гарадскога жыцця Гродна 6-7 кастрычніка 2018 года.

Cinema Perpetuum Mobile – некамерцыйны кінафестываль, мэта якога:
– прасоўванне незалежнага, аўтарскага кінематографа;
– пошук новых форм і рашэнняў у кінамастацтве;
– падтрымка культурнай разнастайнасці ў кіно;
– развіццё і ўмацаванне сувязяў паміж кінематаграфістамі і кінематаграфічнымі супольнасцямі па ўсім свеце.

Cinema Perpetuum Mobile – сацыяльны праект, які ствараецца людзьмі па прынцыпах самаарганізацыі, узаемадапамогі, адкрытасці, празрыстасці і дэцэнтралізацыі. Гэта значыць, што любы чалавек можа ўзяць удзел у агульнай справе па арганізацыі фестывалю і назіраць, як гэта робяць іншыя.

Запрашаем у суботу, 6 кастрычніка, а 16.30 і ў нядзелю, 7 кастрычніка, таксама а 16.30.
Адрас Цэнтра гарадскога жыцця: Гродна, Кірава, 3 (уваход праз панадворак)
Уваход на кіно вольны.

comments powered by HyperComments

Дата

14.11.2018

Час

16:30

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: