Іншыя падзеі
Чатыры стагоддзі з букваром

Чатыры стагоддзі з букваром

5 верасня ў 16.00 у аддзеле мастацтва ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя. Я.Ф. Карскага” адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечанай 400-годдзю выдання першай чытанкі. На выставе будуць прадстаўлены унікальныя факсімільныя выданні з фондаў абласной бібліятэкі: знакаміты «Буквар» Спірыдона Собаля 1631 года, “Буквар” Карыона Істоміна 1694 года, «Буквар мовы славенскай» 1767 года. Наведвальнікі даведаюцца аб першай чытанцы, факсімільнае выданне якой пабачыла свет 28 жніўня 2018 года і якое неўзабаве паступіць у нашу бібліятэку. Таксама на выставе можна будзе ўбачыць розныя буквары і азбукі, дзіцячыя кнігі, сшыткі, фатаграфіі, школьныя прыналежнасці, прадстаўленыя гарадзенскімі калекцыянерамі Аляксандрам Сявенка, Алегам Яршом, Ларысай Ліс і іншымі.

comments powered by HyperComments

Дата

19.12.2018

Час

16:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: