Іншыя падзеі
Час і сям'я

Час і сям’я

Джон Бойнтан Прыстлі

Гісторыя вялікай сям’і

Рэжысёр-пастаноўшчык – Генадзь Мушперт
Мастак-пастаноўшчык – Таццяна Сакалоўская
Музычнае афармленне – Анатоль Кандыба

Джон Бойнтан Прыстлі, аўтар драмы «Час і сям’я Конвей», спачатку падводзіць нас да аднаго акна, за якім мы бачым маму Конвей, поўную сіл і надзей на будучыню, і яе шасцярых дзяцей у прадчуванні і чаканні шчасця. А потым, услед за аўтарам, мы падыходзім да іншага акна, за якім тая ж сям’я, толькі праз  18 гадоў, калі надзеі не спраўдзіліся, а чакання падманулі. І зноў аўтар здзяйсняе цуд – падводзіць гледача да першага акна і вяртае ўсіх у той самы  вечар, 18 гадоў таму, калі ўсе былі маладыя і шчаслівыя.
Вы спытаеце, ці магчыма такое і ці было ўсё гэта ў рэальнасці? Можа быць, гэта быў проста сон сярэдняй дачкі Кей, а можа яе празорчы дар? Бо ў першай жа сцэне дзяўчына задаецца пытаннем – ці дадзена нам убачыць сваю будучыню? З матэрыяльнага пункта гледжання такое немагчыма, але на тое і існуе тэатр, каб часам дэманстраваць цуды. І да таго ж, калі б сапраўды існавала такое чароўнае акно, праз якое рэальна зазірнуць у будучыню, можа людзі былі б літасцівей, больш беражлівыя і далікатныя адзін з адным. А вядомы людской вокліч «Ах, калі б ведаць !!!» не гучаў б так трагічна і безнадзейна.

У спектаклі занятыя:
Заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Людміла Волкава і Аляксандр Шалкаплясаў, артысты Васіль Мініч, Вольга Жадзько, Аляксандр Калагрыў, Таццяна Вілімовіч, Марыя Бутрымовіч, Лізавета Мілінцэвіч, Наталля Лявонава, Сяргей Саўко

Прэм’ера 17 мая 2019 года

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: