Дадаць навіну
Панядзелак, 24 верасня 2018, 04:57
Усе мерапрыемствы

«Чароўныя нажнічкі»: кіно і танцы ў Цудоўні

Стужка знятая ў жніўні-верасні 2017 года кінааматарамі ў Барысаве. Асноўныя здымачныя пляцоўкі - жывыя дэкарацыі старога горада, якія вельмі нагадваюць першую палову 20 стагоддзя і дзе часткова захавалася тагачасная архітэктура. Вядома, што да рэвалюцыі менавіта гэтыя кварталы былі яўрэйскімі. Тут месціліся крамы, фотастудыі, кінатэатры, рамесніцкія майстэрні і сінагогі. З маленькага ўтульнага дворыка, дзе адбываюцца галоўныя падзеі мястэчка ў кінагісторыі - сустрэчы, плёткі, вяселле — бачна будынак былой вялікай харальнай сінагогі.

Але фільм не з’яўляецца дакладнай рэканструкцыяй жыцця і звычаяў барысаўскіх яўрэяў. Гэта хутчэй зборны вобраз, крыху рамантызаваныя ўяўленні аўтараў фільма пра часы, калі ў Барысаве больш за палову насельніцтва складалі яўрэі.

Гісторыя казачная, яна распавядае пра прыгоды беднага краўца Шмуэля, які жыве ў звычайным габрэйскім мястэчку дзесці ва Ўсходняй Еўропе і якому ад дзеда-краўца дасталіся ў спадчыну чароўныя нажніцы. Калі маці Шмуэля памірае, ён у сентыментальным смутку спускае апошнія грошы і нават дзедавы нажнічкі. Зранку ён разумее, што прапіў аванс вялікай замовы і нечакана прыдбаў сабе нявесту… з сюрпрызам. Але казка на тое і казка, каб галоўны герой трапіў у бяду і праз розныя выпрабаванні атрымаў не толькі тое, што яму належыць, а яшчэ абавязкова які-небудзь падарунак лёсу. Таму гэтая казка скончыцца вяселлем, але не тым, што планавалася напачатку. І, канешне, калі кіно здымалі танцоры, дык не абыйдзецца без танцаў.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

25.08.2018

Час

20:00

Месца правядзення

Цудоўня
вул. Кірава, 3

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: