Дадаць навіну
Панядзелак, 24 верасня 2018, 01:01
Усе мерапрыемствы

БЛІН-PARTY

У лютым на Аўгустоўскім канале пройдзе традыцыйнае народнае свята — Масленіца. Даўней лічылася, што поспех ў справах — з Масленіцай прыходзіць!

Калі вы хочаце даведацца, як трэба сустракаць вясёлую Масленіцу, прыходзьце да нас — будзе весела!
Адкрыццё свята адбудзецца ў 12 гадзін на Аўгустоўскім канале (шлюз «Дамброўка»).

Гасцей будуць сустракаць вядучыя — Скамарохі. Пачнецца імпрэза тэатралізаваным прадстаўленнем «Вясёлая Масленіца» і святочным канцэртам «Зорны карагод» з удзелам лепшых творчых калектываў Гродзенскага раёна.
На падворках, арганізаваных клубнымі ўстановамі, вы пачастуецеся смачнымі блінамі і гарачай гарбатай, зробіце сваімі рукамі ляльку-берагіню, паўдзельнічаецк у майстар-класах па бытавых танцах.

Тут жа пройдзе конкурс на з’яданне бліноў на хуткасць.

Маленькіх гасцей свята чакаюць анімацыйныя праграмы «У інтрыгах Вясны» і «Штукі Бабы Ягі», віктарына «Што такое Масленіца?».
На спартыўнай пляцоўцы пройдзе сямейная гульня «Уся сям’я на Масленіцы», дзе кожны зможа паспрабаваць свае сілы ў перацягванні ліны, баі з мяшкоў і г. д.
Кульмінацыяй свята стане спальванне пудзіла Масленіцы.
Увесь дзень будуць працаваць атракцыёны. Завершыцца мерапрыемства блінамі і вечарынкай з танцамі.
Запрашаем вас на самае цёплае свята вясны!

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

17.02.2018

Час

12:00

Месца правядзення

Аўгустоўскі канал, шлюз Дамброўка

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: