Іншыя падзеі
Бізнес-лагер Лiпень.PRO

Бізнес-лагер Лiпень.PRO

Свежае паветра, адсутнасць сакратароў, папер і штодзённай руціны – на бізнес-лагеры Лiпень.PRO. Сёлета лагер адбудзецца 26-28 ліпеня на беразе ракі Нёман, у 90 кіламетрах ад Мінска. За два з паловай дні ўдзельнікі паспеюць адпачыць, знайсці сваё хобі, навучыцца іграць на хангу і знайсці аднадумцаў! У гэтым годзе бізнес-лагер збярэ больш за 600 бізнесменаў, фрылансераў, прадпрымальнікаў і актыўных людзей з Беларусі і бліжэйшага замежжа.

«Лiпень.PRO» – 2,5 – дзённы намётавы бізнес-лагер, дзе 100% атрымаецца адцягнуцца ад працоўных будняў і зарадзіцца энергіяй. Лагер спалучае ў сабе мноства магчымасцяў: песні ля вогнішча, кантрасны душ, новыя веды, шмат нефармальных камунікацый і нэтворкінгу.

Бізнес-лагер Лiпень.PRO

У 2019 годзе Open Air ўключае мноства новых і неардынарных забаваў: майстар-клас па ігры на хангу, партрэты з натуры, катанне на хаскі, а таксама прагляд фільма на адкрытым паветры, кальян-зона і дыскатэка пад адкрытым небам! У бізнэс-лагеры праходзяць і спартыўныя мерапрыемствы: футбол, валейбол, рукапашныя баі, паласа перашкод ды іншыя. Для аматараў інтэлектуальных гульняў таксама знойдзецца занятак: квэсты, бізнес-гульні, майстар-клас ад астролага.

Праграма летніка спецыяльна выбудаваная такім чынам, каб удзельнікі максімальна перазнаёміліся адзін з адным!

Ўвесь адпачынак падмацаваны адукацыйнай праграмай, дзе ўдзельнікі змогуць паслухаць выступленні больш за 25 паспяховых прадпрымальнікаў, якія падзеляцца апошнімі фішкамі ў маркетынгу, прамоўніцкім мастацтве, менеджменце, псіхалогіі, бізнэсе, мастацтве і інш. Распавядуць аб асабістых гісторыях поспеху, трэндах ў тэхналогіях, сваіх факапах і сакрэтах .

Бізнес-лагер Лiпень.PRO

Асаблівасць форума – спікеры выступаюць без прэзентацый. Усё пройдзе ў нефармальнай абстаноўцы, дзе кожны зможа задаць сваё  пытанне спікеру. Для ўдзельнікаў арганізаваны трансфер з Мінска, пражыванне ў намётах і нумарах і харчаванне на працягу ўсяго адпачынку. Падрабязнасці на сайте.

Бізнес-форум «Лiпень.PRO» праводзіцца грамадскім аб’яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу» (ОСИБ) пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Бізнес-лагер Лiпень.PRO

 

Кантактная інфармацыя:

Па ўсіх пытаннях супрацоўніцтва, публікацый і дадатковай інфармацыі звяртайцеся да Вікторыі Сачыўка.

pr@sibs.by

+375 (33) 612-60-19

Ліпень.pro ў сацыяльных сетках:

https://vk.com/lipenpro

https://www.instagram.com/lipen_pro/

https://www.facebook.com/lipenpro

 

Бізнес-лагер Лiпень.PRO

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: