Іншыя падзеі
Бізнес-гульня “Куфарызацыя” ўпершыню пройдзе ў Гродне

Бізнес-гульня “Куфарызацыя”

Інтэлектуальная бізнес-гульня «Куфарызацыя» 16 лістапада ўпершыню пройдзе у Гродне. Каля сотні прадпрымальнікаў змогуць бясплатна паслухаць лекцыі ад экспертаў, атрымаць кансультацыю ад прадстаўніка падатковай і пазмагацца ў «бітве розуму» за круглую суму. Імпрэза пройдзе  16 лістапада ў рэстаране “Бакст”. Патрэбна папярэдняя рэгістрацыя.

Мерапрыемства будзе арганізавана ў форме квіза, які утрымлівае 35 пытанняў аб бізнэсе, прасоўванні, рэкламе і онлайн-тэхналогіях. Стварылі  яго “Куфар” і “МозгоБойня”. Падтрымку для новай бізнес-гульні аказваюць Міністэрства па падатках і зборах і Міністэрства эканомікі.

Бізнэс-гульня пройдзе 16 лістапада з 18-й гадзіне ў Гродне ў рэстаране “Бакст”.  Удзел у мерапрыемстве бясплатны, колькасць удзельнікаў абмежавана, для ўдзелу трэба  зарэгістравацца. Удзельнікі гульні будуць падзеленыя на каманды па 4-6 чалавек, адна з якіх і стане пераможцам вечара.  Фіналісты атрымаюць 20 тысяч  “куфаў», якія можна будзе выдаткаваць на прасоўванне свайго бізнесу ў інтэрнэце. Такой сумы, напрыклад, хопіць на тое, каб размяшчаць тавары на «Куфары» напрацягу года.

«Рамеснікі, ІП і прадстаўнікі сярэдняга бізнесу, якія наведаюць мерапрыемства, атрымаюць не толькі карысныя лайфхакі, але і рэальную дапамогу ў развіцці сваёй справы – растлумачыў Ілля Жукавец. – Важна, што ў праекце ўдзельнічаюць прадстаўнікі дзяржорганаў, што дазваляе бізнесу і дзяржаве весці адкрыты дыялог ».

Папярэднічаць квізу будзе выступ экспертаў бізнес-школ і кансалтынгавых кампаній. Яны падкажуць, як вывесці бізнес у онлайн і атрымаць заказы ў інтэрнэце. Спецыяліст Міністэрства па падатках і зборы дапаможа разабрацца ў тыпах падаткаў, тэрмінах плацяжоў і існуючых льготах. Кожны жадаючы зможа атрымаць кансультацыю і выбраць аптымальную для яго сістэму падаткаабкладання.

Праект створаны, каб стымуляваць развіццё малога бізнесу і лічбавай эканомікі ў краіне. У прыватнасці, ён дапаможа прадпрымальнікам з Гродзенскай вобласці перавесці свой бізнэс у онлайн.

comments powered by HyperComments

Дата

16.12.2018

Час

18:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: