Іншыя падзеі
“Беларусь і я”. “Цыганская душа". Канцэрт

“Беларусь і я”. “Цыганская душа”. Канцэрт

«Беларусь i Я» – новая праграма, прымеркаваная да Года малой радзімы. Каларыт беларускай нацыянальнай культуры, яе сардэчнасць і запал, раскрываецца ў рознахарактарных вакальных і харэаграфічных нумарах. Музычны матэрыял праграмы стылістычна тонка спалучае ў сабе фальклорныя інтанацыі, традыцыйныя інструментальныя тэмбры з сучаснымі сродкамі музычнай індустрыі.

«Цыганская душа» – тэатралізаванае канцэртнае прадстаўленне, што разгортваецца вакол палаючага вогнішча, узнаўляе атмасферу качавога цыганскай жыцця, напоўненага гарачым пачуццём і тонкім філасофскім сэнсам: «Па дарогах свету, дзе зямля дабра, калясяць шатры з ночы да раніцы. І спяваюць цыганы, у радасці і ў бядзе, песні пра свабоду, песні пра душу … ».

29 лістапада на сцэне Драмтэатра

Кошт квіткоў: 10 р.

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: