Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 17:36
Іншыя падзеі
Артыстычныя сустрэчы Гродна-Беласток

Артыстычныя сустрэчы Гродна-Беласток

Сяброўства Гродна з Беластокам праверана часам – гэта наш першы з пародненых гарадоў. Пагадненне аб пабрацімскіх сувязях падпісана ў 1960 годзе. Сумесна з польскімі партнёрамі распрацаваны і рэалізуецца шэраг праектаў, у тым ліку і ў культурнай сферы. Шматгадовае партнёрства перарасло ў фестываль “Артыстычныя сустрэчы”, які больш чым за дваццаць гадоў стаў любімым сярод беларускіх і польскіх творчых калектываў.

У фестывалі бяруць удзел ансамблі народнай песні (польскай і беларускай), ансамблі танца, інструментальныя ансамблі, эстрадныя вакальныя групы, індывідуальныя выканаўцы, якія прадстаўляюць установы культуры, адукацыі, іншыя арганізацыі, таварыствы і грамадскія аб’яднанні. Удзельнікі калектываў Гродзенскай вобласці выконваюць польскія творы (песні, інструментальныя кампазіцыі, танцы), а з Падляскага ваяводства – беларускія. Традыцыйна, у фінале фестывалю ў выкананні зводнага хору з беларускіх і польскіх выканаўцаў гучаць два творы «Люблю наш край», «Piеkna nasza Polska cala».

comments powered by HyperComments

Дата

14.11.2018

Час

15:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: