Іншыя падзеі
Альгерд Бахарэвіч. Сустрэча ў Гродне. Паміж Гамбургам і Шабанамі

Альгерд Бахарэвіч. Сустрэча ў Гродне. Паміж Гамбургам і Шабанамі

Адзін з найбольш папулярных пісьменнікаў Беларусі Альгерд Бахарэвіч выступіць у Гродне. Сустрэча з гарадзенцамі запланавана на сераду, 13 лютага, адбудзецца ў Цэнтры гарадскога жыцця. Пачатак як звычайна а 19.00.
—————————————–
Альгерд Бахарэвіч прызнаны ў Еўропе беларускі аўтар. Яго творы актыўна перакладаюцца на нямецкую, французскую, польску, чэшскую, украінскую, балгарскую, славенскую мовы.

Бахарэвіч выдаў больш дзесятка кніг.
Вось найвядомейшыя з іх:
“Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў”, “Ніякай літасьці Валянціне Г.”, “Праклятыя госьці сталіцы”, “Сарока на шыбеніцы”, “Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча”, “Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня”, “Гамбурскі рахунак Бахарэвіча”, Белая муха, забойца мужчын”, Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры, “Сабакі Эўропы”, “Мае дзевяностыя”

Удзел у сустрэчы з гарадзенцамі возьмуць таксама паэтка Юля Цімафеева і заснавальнік знакамітага беларускага выдавецтва Андрэй Янушкевіч Выдавецтва “Янушкевіч”.

Запрашаем у сераду, 13 лютага, а 19.00 у Цэнтр гарадскога жыцця Гродна.
Уваход вольны.

Альгерд Бахарэвіч. Сустрэча ў Гродне. Паміж Гамбургам і Шабанамі

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: