Іншыя падзеі
Алесь Кіркевіч. Самурай. Прэзентацыя кнігі

Алесь Кіркевіч. Самурай. Прэзентацыя кнігі

20.02.2018 а 19-00 запрашаем на прэзентацыю дэбютнай кнігі гарадзенскага аўтара, журналіста і проста файнага чалавека Алеся Кіркевіча. Алесь Кіркевіч нарадзіўся ў Горадні ў 1989 годзе. Вучыўся на гістарычным факультэце ў Горадні і ў Львові, удзельнічаў у археалагічных экспедыцыях. Сёння журналіст газеты “Новы час”.

“Свет перапоўнены інфармацыяй і чалавек у ім не адчувае “інфармацыйнага голаду”, каб чытаць вялікія кніжкі. Больш шанцаў на тое ў паэзіі і кароткіх празаічных тэкстаў. Туды, нібы ў мікрачып, можна запісаць максімум эмоцый: каханне, страх, роспач. З імі і з іншымі рэфлексамі спрабуе гуляць аўтар у сваім дэбютным зборніку.
Большасць твораў ужо бачылі свет на старонках газеты “Наша Ніва” і заслужылі высокую ацэнку. Упершыню гэтыя апавяданні ды вершы сабраныя ў адным зборніку пад назвай “Самурай”.

УВАХОД: вольны.
Чакаецца сяброўская атмасфера і прыемныя нечаканасці.

comments powered by HyperComments

Дата

19.12.2018

Час

19:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: