Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 17:31
Іншыя падзеі
Акцыя "Матуліны мары"

Акцыя “Матуліны мары”

Конкурс “Лепшая  мама Гродна”  вырашыў падтрымаць Гродзенскі дзіцячы хоспіс і выканаць мары мам дзяцей з інваліднасцю. Акцыю назвалі «Матуліны мары». Яна пачнецца 12 жніўня і працягнецца да 14 кастрычніка, калі святкуюць «Дзень маці».

Мы заўсёды дапамагаем цяжкахворым дзеткам і гэта выдатна, але часта забываемся, што за кожным такім дзіцем як анёл захавальнік ёсць мама. З дня ў дзень мамы імкнуцца каб іх дзіця змагло пражыць яшчэ адзін дзень і быць шчаслівым.

Заклікаем усіх неабыякавых дапамагчы ў выкананні мараў нашых матуль, а яны самыя звычайныя і простыя, тое на што ў іх часта проста не хапае часу: схадзіць у салон прыгажосці, манікюр, курсы.

Чакаем Вас усіх заўтра ў Олд Сіці ў 17.00

comments powered by HyperComments

Дата

14.11.2018

Час

17:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: