Іншыя падзеі
Агульная дыктоўка

Агульная дыктоўка

Агульная дыктоўка» – адзін з галоўных карпаратыўных сацыяльных праектаў ААТ «Лідскае піва». Яго ідэя – даць магчымасць кожнаму беларусу праверыць сваё валоданне беларускай мовай і падтрымаць імкненне ўдасканальваць свае веды.
Арганізатары зноў запрашаюць усіх ахвочых напісаць пад дыктоўку тэкст на беларускай мове. «Агульная дыктоўка» пройдзе 1 чэрвеня а 12 гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Сёлета мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы радыёканала «Культура» Беларускага радыё. «Агульная дыктоўка» будзе транслявацца ў прамым эфіры радыёканала (102,9 FM у Мінску, 88,5 FM у Брэсце, 99,3 FM у Віцебску, 91,5 FM у Гомелі, 95,0FM у Гродне, 99,1 FM у Магілёве).

Тэкст будзе прысвечаны 400-годдзю выхаду «Граматыкі» Мялеція Сматрыцкага – кнігі,якая больш за 200 гадоў была вядучым выданнем па славянскай філалогіі.

Усе тэксты ўдзельнікаў мерапрыемства ў Нацыянальнай бібліятэцы правераць прафесійныя філолагі, а выдатнікі атрымаюць адмысловыя прызы ад арганізатараў.

Рэгістрацыя на мерапрыемства абавязковая. Пры запаўненні формы неабходна адзначыць, ці плануеце вы пісаць дыктоўку вочна (у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі) ці па радыётрансляцыі.

Зарэгістравацца можна тут 

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: