Іншыя падзеі
Адкрытая лекцыя мастака Руслана Вашкевіча "Выклік і непадпарадкаванне"

Адкрытая лекцыя мастака Руслана Вашкевіча “Выклік і непадпарадкаванне”

У эпоху маўклівай згоды і татальнай камплементарнасці ў мастацтве без акрэслення ўласнай пазіцыі і асабістай стратэгіі супраціву любым дзеянням наканавана параза.
У фармаце асабістай сустрэчы ў Цэнтры гарадскога жыцця Гродна мастак Руслан Вашкевіч ды ідэалагіня Аліна Саўчанка падрабязна распавядуць пра свае радыкальныя метады і наступальныя тактыкі на прыкладзе апошніх праектаў “Радыюс нулю”, “Нягледзячы ні на што”, “Культпралёт”, “Перамога над сонцам”, “Паўночны палігон”.
Смелыя футуролагі ад сучаснага мастацтва, аўтары падзеляцца унікальным досведам супраціву на арт-полі, праявіць сваё канструктыўнае “тут і сёння” і прапануюць свой маршрут у будучыню.
Вось галоўныя тэмы адкрытай лекцыі ў Цэнтры гарадскога жыцця:
– Як фармаваць мастацкае выказванне пры адсутнасці сацыльнага голаду на мастацтва?
– Як мастауц застацца жывым у той час калі галоўным выклікам часу з’яўляецца адсутнасць выкліку?
– Як змагацца за будучыню, не маючы пераканаўчага “сёння”?
#БНР100

comments powered by HyperComments

Дата

19.12.2018

Час

18:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: