Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 00:31
Іншыя падзеі
Адкрыццё выставы "Выклік дахаты"

Адкрыццё выставы “Выклік дахаты”

11 верасня а 19.00 чакаем усіх аматараў мастацтва ў Цэнтры гарадскога жыцця Гродна на адкрыцці выставы “Выклік дахаты”. Выстава створана калектывам 12 габрэйскіх мастакоў «Indie» і пройдзе ў межах беларускага Месяца фатаграфіі. Падзея арганізоўваецца пры падтрымцы амбасады Ізраіля ў Беларусі.

Чаго чакаць на выставе? Даем слова мастакам “Indie”:
– Калі аўтары куратарскага арт-праекту запрасілі нас паразважаць над магчымымі рэакцыямі на панятак «прыстанак», мы вырашылі зыніцыяваць супольнае дзеянне, якое, з аднога боку, згуртавала б групу, а з іншага – дазволіла б кожнаму з нас дзеяць самастойна. Паводле прынцыпу латарэі кожны/ая з нас выцягнулі ключы ад кватэраў, дзе жылі чальцы нашага калектыву, пастанавіўшы, што ў цэнтры нашага праекту будзе ідэя «заваявання» прасторы іншага чалавека і дзеянняў, якія ў ёй разгортваюцца. Кожны з чальцоў калектыву правёў нейкі час ў доме іншага, займаючыся чымсьці самастойна ў прысутнасці ўладальніка жытла ці без яго – у залежнасці ад дамоўленасці. Нягледзячы на нашае шматгадовае знаёмства ды інтэнсіўную супрацу ў галерэі, працэс падняў пытанні, звязаныя з уварваннем і скрытнасцю, выстаўленнем на агляд і прыватнасцю, тым, як для нас пачынаюцца творы, акт, і акрэсліў значэнне «прыстанку» для нас як для групы і як адзінкавых асобаў.

 

Адкрыццё выставы “Выклік дахаты”.
Цэнтр гарадскога жыцця. Гродна, вул. Кірава, 3, аўторак, 11 верасня а 19.00.
Праект 12 габрэйскіх мастакоў, аб’яднаных у суполку “INDIE”.
Выстава ў Гродне адбудзецца ў межах Месяцу фатаграфіі ў Беларусі

comments powered by HyperComments

Дата

14.11.2018

Час

19:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: