Іншыя падзеі
Выстава ў гонар 450-годдзя Люблінскай уніі

Выстава ў гонар 450-годдзя Люблінскай уніі

Урачыстае адкрыццё выставы “Ад Люблінскай уніі да ўніі Еўрапейскай”.

Пачатак а 17.30

Выстава максімальна даступна беларускім наведнікам: апісанні выкананыя па-беларуску і па-ангельску.
Па адкрыцці выставы запрашаем на пачостку.

Выстава ёсць часткай святкавання 450-годдзя Люблінскай уніі, якое адзначаем у бягучым годзе.
Польска-ліцвінскі саюз, заключаны ў 1569 годзе лічыцца адной з самых значных падзеяў еўрапейскай гісторыі, якая на шмат дзесяцігоддзяў вызначыла палітычны і сацыяльны лад нашай часткі Еўропы.
Горад Люблін як месца падпісання Люблінскага саюза з’яўляецца сімвалам ідэй еўрапейскай інтэграцыі, спадчыны дэмакратыі і дыялогу культур. Выстава паказвае таксама лёсы адрасоў Любліна, звязаныя з падпісаннем Люблінскай уніі.
——————————–
Экспазіцыя “Ад Люблінскай уніі да ўніі Еўрапейскай” выстаўляецца супольна з Генеральным Консульствам Рэспублікі Польшча ў Гродне.

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: