Іншыя падзеі
Выстава "Беларусь - гісторыя народу ў паштовых марках"

Выстава “Беларусь – гісторыя народу ў паштовых марках”

“Беларусь – гісторыя народу ў паштовых марках”. Выстава Лявона Карповіча.
3 красавіка, аўторак, а 18.30
Цэнтр гарадскога жыцця @uCentry Гродна, вул. Савецкая,3

Ад 3 да 9 красавіка ў Цэнтры гарадскога жыцця Гродна можна ўбачыць ілюстраваную паштовымі маркамі выставу прысвечаную гісторыі Беларусі.
3 красавіка ў залях Цэнтра гарадскога жыцця на вул. Савецкай, 3 а 18.30 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Беларусь – гісторыя народу ў паштовых марках”. Гэта выстава падрыхтавана ў супрацы Цэнтра гарадскога жыцця з выбітным знаўцам гісторыі паштовай маркі Беларусі Лявонам Карповічам Lawon Karpowicz.
Больш за 600 выяваў на 17 выставачных панелях прадстаўляюць асноўныя звесткі пра Беларусь, падрабязныя факты пра гісторыю беларускіх земляў, пра выбітных асобаў, якія паходзілі і паходзяць з нашай зямлі.
Выстава з’яўляецца часткай святкавання ў Гродне 100 гадавіны з дня аднаўлення беларускай дзяржаўнасці – абвяшчэння 25 сакавіка 1918 года Беларускай Народнай Рэспублікі
#БНР100

comments powered by HyperComments

Дата

19.12.2018

Час

18:30

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: