Дадаць навіну
Панядзелак, 28 мая 2018, 13:42
Усе мерапрыемствы

Беларускія остарбайтэры: вяртанне ў жыццё

Фільм і фотавыстава прэзентуюць гісторыі і партрэты жывых сведак Другой сусветнай вайны — людзей, якія былі вывезены з Беларусі ў Германію на прымусовыя работы. Большасць з іх мае горкі і траўміруючы жыццёвы досвед: перажыўшы сталінскі тэрор 1930-х, нямецкі акупацыйны рэжым, прымусовую высылку ў Германію, яны сталі ізгоямі ў пасляваенным Савецкім Саюзе. У большасці выпадкаў, афіцыйная прапаганда расцэньвала іх не як «ахвяраў вайны», а як «памагатых гітлераўскай Германіі». Толькі праз больш за 70 гадоў яны пачынаюць казаць пра гэта адкрыта.

Гэта вяртанне памяці, тых, хто доўга не мог гаварыць пра сябе ўсё, хто быў вымушаны хаваць і хавацца вяртаюцца ў гісторыю такімі як ёсць, без прыкрас. Яны былі, жылі, марылі … пакуль аднойчы жыццё не падзялілася на да і пасля. Яны ўжо шмат год неслі сваю таямніцу, свой сакрэт, які цяпер перадаюць у гісторыю. Остарбайтеры — невядомыя ахвяры вядомай вайны.

Фотавыстава змяшчае 32 фотапартрэта былых остарбайтеров. Асноўны акцэнт на здымках — вочы і рукі. Манахромны характар, градацыя шэра-белых колераў дае акцэнт не проста на візуальным вобразе чалавека, а падсвядома прымушае задумацца пра тое, што перажылі гэтыя людзі, які след і адбітак пакінуў кожны этап жыцця ў іх вачах, у зморшчынах на твары.

Фільм складзены на аснове сапраўдных відэа інтэрв'ю сведкаў часу, якія былі сабраныя і запісаныя падчас экспедыцый Беларускага архіва вуснай гісторыі ў рамках праекта. Гэта ўнікальныя гісторыі рэальных людзей, якія дазваляюць кожнаму гледачу скласці сваё меркаванне аб прымусовай працы ў гады Другой сусветнай вайны і лёсах былых нявольнікаў.

У падрыхтоўцы выставы прымалі ўдзел: фатографы Павел Сітнік, Кірыл Цярэшка, Алесь Лапо, дызайн і апрацоўка — Алекс Ліціна, Андрэас Линнеманн. Рэжысёр і сцэнарыст фільма — Алесь Лапо.

Фільм і фотавыстава створаныя ў рамках праекта «Беларускія остарбайтеры», які рэалізуецца МГА «Гісторыка» (Беларускі архіў вуснай гісторыі) сумесна з DOM — deutsch-russisches Haus für Begegnung, Bildung und Kultur in Landshut e.V., deutsch-belarussische gesellschaft e.V. (Dbg) пры падтрымцы фонду Erinnerung, Verantwortung und Zukunft.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

06.05.2018

Час

16:00

Лэйблы

Кінапаказ

Месца правядзення

Вялікая Харальная Сінагога
вул. Вялікая Траецкая, 59а

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: