Святочны кірмаш

Кожны год у свяце прымаюць удзел носьбіты элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: майстар па традыцыйнаму вырэзванню з паперы (выцінанка-выбіванка) з Навагрудскага раёна Наталля Клімко; майстар па традыцыйнаму роспісу велікодных яек г. п. Сапоцкін Гродзенскага раёна Ларыса Касіцкая; майстар па вырабу велікодных вербаў (пальмаў) Дамініка Кавалёнак з г. Гродна.
У гэтым годзе ў свяце прымуць удзел носьбіты элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якім у 2017 — 2018 гг. быў прысвоены статус «гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь»: «Комплекс уменняў вырабу традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне», «Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне. Каляндарна-абрадавае печыва.» і «Традыцыйнае белаўзорыстае ткацтва Панямоння».
У рамках свята будзе праводзіцца конкурс па наступных намінацыях:
— «лепшы велікодны кошык»;
— «лепшая калекцыя велікодных яек»;
— «лепшая калекцыя велікодных паштовак»;
— «лепшае дэкаратыўнае пано, прысвечанае велікоднай тэматыцы»;
— «лепшая прэзентацыя калекцыі»;
— «лепшая калекцыя традыцыйнага печыва».
Добрай традыцяй у дзень правядзення свята-кірмашу стала арганізацыя дабрачыннай акцыі, сродкі з якой ідуць на падтрымку Дома дзіцяці ў Гродне.
Чакаем усіх на святочным кірмашы!
Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.