Іншыя падзеі
Практыкум-прэзентацыя кнігі Наталлі Сліж “Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVII стст.”

Практыкум-прэзентацыя кнігі Наталлі Сліж “Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVII стст.”

3 кастрычніка верасня 2019 г. у 20.00 гадзін у Этнакраме Цудоўня (Кірава 3) адбудзецца практыкум-прэзентацыя кнігі Наталлі Сліж “Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVIXVII стст.” (Мінск: Тэхналогія, 2019).

Увага! Практычная частка!

Гарадзенскі гісторык Наталля Сліж доўгі час даследуе гісторыю шлюбу, сацыяльна-прававы статус жанчыны, асобныя аспекты міжполавых дачыненняў, актыўна звяртаючыся да методыкі гендарных даследаванняў. Выданне манаграфіі “Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVIXVII стст.” стала падагульненнем шматгадовай працы – і адной з самых гарачых кніжных сенсацыяй гэтага лета!

У гэтай кнізе інтымныя дачыненні жыхароў нашай краіны ў XVI–XVII стагоддзях разглядаюцца ў сацыяльным, культурным і фізіялагічным вымярэнні. Па сутнасці, яны даследуюцца як складаная канструкцыя – ад уяўленняў да адхіленняў.

Падчас прэзентацыі вы зможаце:

– набыць кнігу;

– атрымаць аўтограф;

– задаць пытанні пра “беларускую камасутру” і атрымаць на іх адказы;

– папрактыкавацца ў некаторых формах старабеларускіх заляцанняў;

– адкрыць для сябе дзеянне пэўных тэхнік, датычных інтымных адносінаў

Запрашаем! Уваход – вужалка. (здабыць можна ў “Цудоўні”)

Узрост: 18+

Колькасць месцаў абмежаваная.

Папярэдні запіс – абавязковы.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:

+37533 6232616

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: