Іншыя падзеі
Півоневая бяседка

Півоневая бяседка

Кітайскую опэру пакажуць у самым старым жанры «куньцюй», які існуе ўжо 600 гадоў. Яго яшчэ называюць «маці кітайскай опэры». Гэты жанр вылучаецца мяккім і выразным вакалам, вытанчанымі мэлёдыямі. Агулам кітайская опэра багата касьцюмаваная, спалучае паэтычную красамоўнасьць, музычную вытанчанасьць і драматызм. Куньцюй уключаны ў сьпіс нематэрыяльнай спадчыны UNESCO.

Спэктакль будзе ісьці на кітайскай мове «зь візуальным суправаджэньнем тэксту п’есы», гаворыцца ў анонсе. Ён прызначаны для дарослых і дзяцей, старэйшых за 12 гадоў.

Сюжэт клясычнай опэры «Півоневая альтанка», якую ўбачаць гарадзенцы, апавядае пра дзяўчыну, якая закахалася ў хлопца са свайго сну, а прачнуўшыся, памерла ад тугі. Перад сьмерцю яна намалявала сябе і каханага. Адзін студэнт убачыў карціну, пазнаў на ёй сябе, закахаўся ў прыгажуню, і тая чароўным чынам ажыла. Закаханыя пажаніліся.

Адзін з гарадоў-пабрацімаў Горадні знаходзіцца ў Кітаі — гэта Луннань правінцыі Ганьсу. Пагадненьне было падпісанае ў 2015 годзе на пяць гадоў супрацоўніцтва.

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: