Шчыра запрашаем на кантрольна-прапускны пункт «Лявонскі»!
Паспрабуй сябе ў ролі мытніка і пачынай службу ў званні лейтэнанта.
Сёння ты стаіш на праверцы грамадзян, якія ўязджаюць у Беларусь. Задача – не прапусціць забароненыя рэчы і нелегальныя тавары.
Глядзі пільна! Калі справішся, атрымаеш павышэнне па службе.
Віншуем! Зараз ты капітан! Трымай новыя пагоны і заступай на службу.
Памятай: дапускаецца правозіць праз мяжу да 5 кілаграмаў прадукцыі жывёльнага
паходжання ў завадской упакоўцы. Калі мытнікі знойдуць сырое мяса ці мясныя вырабы ва ўскрытай
упакоўцы, іх канфіскуюць. Пра якія яшчэ абмежаванні на правоз харчовых прадуктаў ты ведаеш?
Згуляй і спраўдзі.
Бачыш, там зорка ляціць? Гэта табе на пагоны! Ты ўжо маёр!
Памятай: праз мяжу можна правозіць не больш за 3 букеты па 15 кветак у кожным.
А вось насенне і кветкі ў вазонах правозіць забаронена. Для іх патрэбен фітасанітарны кантроль.
Дзякуй за службу і прымай віншаванні з новым званнем! Зараз ты падпалкоўнік.
Памятай: у Беларусь дазволена ўвозіць не больш за 5 кілаграмаў гатовай мясной
прадукцыі ў завадской упакоўцы.
Рыбы і морапрадуктаў можна правезці праз мяжу не больш за 5 кілаграмаў. Ікры – да 250 гр.
Вось гэта клас! Так трымаць, таварыш палкоўнік!
Памятай: алкагольныя напоі і цыгарэты можна правозіць праз мяжу толькі асобам ад 18 гадоў.
Бяспошлінна дазваляецца ўвезці да 3 літраў алкаголю і да 200 цыгарэт (10 пачак).
Што гэта так свеціць? Няўжо генеральскія зоркі? Ты круты!
Памятай: пры ўездзе ў Беларусь суму наяўнымі 10 000 еўра і больш трэба
дэклараваць. Наяўнымі лічацца наяўныя грошы, манеты, чэкі (у тым ліку дарожныя) векселі,
акцыі, пачтовыя грашовыя пераводы.
Правілы гульні
Некаторыя рэчы з малюнкаў забароненыя да ўвозу ў Беларусь. Іншыя дазволена ўвозіць у абмежаванай колькасці. Знайдзі і клікні забароненыя і лішнія тавары.
Падказка: іх сілуэты побач з гульнёвым полем.
Увага! Асабліва небяспечныя рэчы могуць хавацца нават у кішэнях ці тэчках. Звяртай на іх увагу ў напружаных момантах.
Пачаць нанова?
Калі пачнеш нанова, страціш набраныя ачкі.