З сэрвісам, як з запісамі на фэйсбуку — нешта пакідае нас абыякавамі, нешта падабаецца (лайк!), а нешта абурае. Чаго больш? Я думаю, першага.

Прыклады? Калі ласка. Былі мы тут аднойчы ў кавярні «Хон Пік», што на Савецкай. На таблічцы перад кавярняй гарэзлівы надпіс пра тое, што кава робіцца з любоўю. Ці-ка-ва!

Атмасфернае месца, утульны інтэр'ер, цалкам добрая кава, сярэдняй якасці слойка з сырам (слаёнае цеста павінна быць больш лёгкім і слаістым, на наш погляд, але мы не прэтэндуем на знатакоў кухні)…

Папрасілі жартам каву з трайной порцыяй любові - дзяўчынка адразу не зразумела, потым уцяміла, трошкі пасміхнулася. І ўсе. Прыгожа, хутка, смачна. Канец гісторыі.

І вось яшчэ адна. Цэнтр запраўкі картрыджаў. Што можа быць менш рамантычным? Ад аднаго слова «картрыдж» разумееш, што нічога цікавага не здарыцца. Ажно не. Цэнтр працуе даўно, сваіх кліентаў мае, чаго яшчэ хацець? Аказваецца, яны ўмеюць здзіўляць. Па-першае, вам выдаюць квіток, на якім ёсць нумар заказа, па якому можна сачыць статус выканння праз інтэрнет. Ого! Проста ж картрыдж заправіць. Па-другое, як толькі ваш заказ буде гатовы, вы атрымаеце смс з паведамленнем, што, маўляў, запрашаем. Тэрміны захоўваюцца, а нават скарочваюцца адносна заяўленых. Здзіўленне. Не чакалі.

Вядома, праз нейкі час гэтыя новаўвядзенні стануць нормай, а потым кліенты будуць незадаволены, калі нешта не будзе працаваць (напрыклад, смс-ка не прыдзе), але ж сэрвіс — гэта творчасць. І ўменне здзіўляць і пераўзыходзіць саміх сябе — вельмі цэнна і… даходна!

А дзе і хто здзівіў вас апошнім часам?