Дадаць навіну
Серада, 23 мая 2018, 12:55

150 словаў пра эСэСэСэР. Зусім не пра палонікаў

На Лідскай, паміж інтэрнатамі і цацачнай фабрыкай, да вайсковай часткі праходзіла дарога. Калі мы выходзілі з параднага ўвахода, адразу траплялі на гэтую дарогу і нашым вачам адкрывалася аграмадная калюжа, якая не перасыхала практычна круглы год.

Вада ў гэтай калюжы была чыстая, празрыстая і вельмі цёплая. Мы любілі гуляць тут. То караблікі пускалі, то штурхалі адно аднаго ў ваду.

Але найбольш нам падабалася назіраць за развіццём жабак, што жылі ў калюжыне. Ці не штодня я прыходзіў са сваім сябрам паназіраць, як з яек вылупліваюцца палонікі, як яны плаваюць, ядуць, ганяюцца адно за адным. Як у іх паступова вырастаюць заднія лапкі і як яны страчваюць жабры і становяцца маленькімі жабкамі.

Забыў сказаць! Палова калюжыны выходзіла проста на асфальтавую дарогу, па якой ездзілі вайсковыя машыны. І ўсе тры гады, што мы там жылі, ніхто ніколі не цікавіўся, адкуль вада і чаму дзірка ў дарозе. Затое я добра засвоіў працэс развіцця палонікаў.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Публікацый: 61

Ігар Кузьмініч — гарадзенец. Скончыў факультэт правазнаўства. Выкладчык, даследчык, грамадскі дзеяч. Апублікаваў больш за трыццаць навуковых і навучальна-метадычных прац.

Для сваіх дзяцей пачаў пісаць казкі. Аўтар аўдыёкнігі «Казкі Жыцця Мікіткі і Данілка», якая стваралася пры падтрымцы сайта «Твой стыль». На сённяшні дзень мае выдадзеныя «Мастацкай літаратурай» больш за 10 казак.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: