У савецкі час у краму хадзілі са сплеценай з капронавых нітак торбачкай. Яны былі з больш тоўстай ці танчэйшай ніткі, з большымі ці меншымі ячэйкамі, простыя і з упрыгожаннямі-бахрамой «па-багатаму».

У нас былі дзве такія торбачкі. Як бацькі адпраўлялі мяне ці сястру ў краму, у шуфлядцы на кухні заўсёды ляжалі капронавыя торбачкі зялёнага і карычневага колеру.

Гэтыя торбачкі было зручна захоўваць і можна было насіць у кішэні. Праблема была толькі калі клаў у яе прадукты. Торба прымала часам вельмі дзіўны выгляд і з розных бакоў нешта вылазіла.

150 торбачкаАле мне капронавыя торбачкі запомніліся тым, што іх вешалі за вокнамі на вуліцы Лідскай у інтэрнаце, дзе мы жылі. Яны віселі ўвесь халодны сезон — з восені, зіму і да ранняй вясны.

У торбачкі клалі малако, мяса, масла, тварог, усё што магло хутка сапсавацца і вешалі нанадворку. З вуліцы адразу было відаць, што халадзільнікаў не было практычна ні ў каго на нашай вуліцы…