У паліклініках і ў школе ўсцяж віселі плакаты пра шкоду палення. Але ў 5−7 класах практычна ўсе хлопцы палілі. На перапынках выбегалі за кут школы і стоячы блізка да сцяны 14-й школы, насупраць 23-й сярэдняй школы, пацягвалі «Прыму» ці, калі пашчасціць, «Космас». І аніяк прапаганда здаровага ладу на нас не дзейнічала.

А вось з класа 8-га раптам стала модна мець прыгожую фігуру, падцягвацца, качацца, каб быць моцным. Цяпер на перапынкі мы выходзілі каб згуляць у «пятачок» — падцягваліся спачатку адзін, потым два разы і так да пяці, а пазней з пяці - да аднаго. Ці спаборнічалі хто больш падцягнецца.

Што ж так паўплывала на нас? Акурат у гэты час на нас раптам звалілася куча фільмаў з Брусам Лі, Чакам Норысам, Арнольдам. І ўмомант стала модным быць здаровым. Буржуазная прапаганда станоўча паўплывала на наша стаўленне да здароўя.

Дзяўчат практычна ніколі не бачылі, як яны палілі, бо палілі яны па дарозе са школы.

150 словаў пра эСэСэСэР. Прапаганда