У ноч з суботы на нядзелю Польшча закрыла мяжу — спынены міжнародныя авія- і чыгуначныя зносіны. Прыпынены і памежны рух на беларуска-польскім участку мяжы. TUT.BY пабываў каля пункта пропуску «Брузгі» і паглядзеў, што зараз адбываецца на мяжы з Польшчай, «закрытай» на дзесяць дзён (а можа быць і больш).

граница брузги

З раніцы ў нядзелю, 15 сакавіка, у бок КПП не едзе ні адна легкавая машына. Няма ніводнага буса або аўтобуса. Зрэшты, на выездзе з Польшчы практычна такая ж сітуацыя. Легкавых машын з таго боку не відаць. Толькі фуры.

Пуста на прыгранічных запраўках, пуста на «калейцы» для легкавушак, пуста каля кафэ і адміністрацыйнага будынка, дзе размяшчаюцца страхавыя кампаніі.

Рух ёсць толькі ў чарзе з фур, якая расцягнулася на некалькі дзясяткаў кіламетраў. Дальнабойнікі моўчкі стаяць каля сваіх машын, кураць, зрэдку перагаворваюцца па тэлефонах адзін з адным. Абмежаванні ў перамяшчэнні іх не закранулі. Дальнабойнікі, як палякі, так і замежныя грамадзяне,
пасля перасячэння мяжы адпраўляцца на 14-дзённы каранцін не будуць.

граница брузги

— Мы працуем, як і працавалі. Скарачэнняў ніякіх няма. Тавары ж трэба камусьці вазіць.

— А чаму такая вялікая чарга з фур?

— Для нядзелі не вялікая. Такая ж, як заўсёды.

— Ці не баіцеся заразіцца каранавірусам?

— Не. Хто ж будзе ўсё дастаўляць? Калі ўсё стане, то эканоміка ўсіх краін ляжа. Некаторыя фірмы разаслалі супрацоўнікам памятку з правіламі паводзін. Там напісана, што трэба пазбягаць натоўпаў, мыць рукі часцей, карыстацца бартавым камп’ютарам і тэлефонам для зносін, не вітацца за руку і ўсё такое. А так — усё як звычайна, — кажа адзін з кіроўцаў.

граница брузги

Тым часам на паласе для легкавікоў спыняецца машына. Трое мужыкоў стаяць каля аўтамабіля і размаўляюць. Аказваецца, таксама дальнобоі - іх фуры стаяць на польскім баку ў адстойніку, а вадзіцелі вырашылі зганяць дадому ў Гродна. Сябар падвёз іх да КПП. А вось як гродзенцам зараз вярнуцца да фураў пакуль незразумела.

— Можа быць, вы нас дакінеце? Не? Шкада. Былі б у вас польскія пашпарты, то маглі б спакойна ехаць, а так — завернуць. Але мы вам патрымаем «калейку», — смяецца адзін з кіроўцаў.

— Наогул, вы першыя сёння такія з раніцы на легкавушцы, — кажа яшчэ адзін дальнабой, выглядаючы з кабіны фуры. Мужыкі топчуцца на месцы і думаюць, як дабрацца да сваіх машын — пешшу мяжу не перайсці, легкавых не відаць.

Беларускія памежнікі працуюць у штатным рэжыме.

Як выглядае беларуска-польская мяжа пасля ўвядзення каранціну ў Польшчы

У будынку, дзе размяшчаюцца страхавыя кампаніі, таксама пуста. Супрацоўніцы стаяць каля акна. Кажуць, што такой пустой мяжы не бачылі вельмі даўно. А паколькі большая частка іх працы звязаная з фізічнымі асобамі, то працы, вядома, няма і цягам бліжэйшых 10 дзён не будзе. Але, здаецца, супрацоўніцы страхавых фірмаў не ўсвядомілі новую рэальнасць і ўсё яшчэ на нешта спадзяюцца.

граница брузги

— Дальнабойнікі рэдка ў нас страхуюцца. Ім фірмы афармляюць страхоўку не ў нас. Што будзем рабіць? Мабыць, сыходзіць у адпачынкі, — кажа адна з жанчын.

«Блакада» польскай мяжы будзе доўжыцца 10 дзён. Паводле рашэння ўрада суседняй краіны, закрыццё мяжы могуць падоўжыць.

Як выглядае беларуска-польская мяжа пасля ўвядзення каранціну ў Польшчы

Зараз ўехаць у Польшчу, паводле афіцыйнай інфармацыі, могуць грамадзяне Польшчы, замежнікі, якія з’яўляюцца мужам i жонкай ці дзецьмі польскіх грамадзян або застаюцца пад пастаяннай апекай польскіх грамадзян, тыя, у каго ёсць карта паляка, дыпламаты, людзі, якія маюць права на пастаяннае або часовае пражыванне у Польшчы ці дазвол на працу. Таксама, у выключных выпадках, людзі, дазвол якім выдае кіраўнік таго ваяводства, куды едзе грамадзянін. Яшчэ перасякаць мяжу могуць замежнікі, якія кіруюць транспартнымі сродкамі для перавозкі грузаў.

Палякі, якія вяртаюцца ў Польшчу, павінны будуць прайсці 14-дзённы каранцін. Пасля перасячэння мяжы кожны з іх будзе зарэгістраваны, таксама ва ўсіх будуць браць аналізы. На каранцін не трапляюць грамадзяне з прымежных раёнаў, якія жывуць у Польшчы, але кожны дзень працуюць у суседняй краіне, а таксама кіроўцы аўтатранспарту: фур і аўтобусаў.

граница брузги


Чытайце таксама:

Маршрутки в Польшу и обратно не ездят, поезд Краков-Гродно отменен

Литва закрывает границы и вводить карантин: список запретов