Як утылізаваць аўто ў Беларусі? Парады для ўладальнікаў аўтахламу, якія не хочуць губляць грошай

Гродна працягвае займаць першае месца ў Беларусі па колькасці машын на чалавека. Таму і аўтахламу, у які раней ці пазней ператвараецца большасць аўтамабіляў, хапае. Што рабіць з непатрэбным аўто? Як не патрапіць у непрыемную сітуацыю і не панесці непажаданыя выдаткі? Як атрымаць грошы ад аўтамабіля, які стаў «нерухомасцю»? Чым небяспечна надоўга пакідаць аўтамабіль без тэхагляду?

Проста пакінуць ужо нельга

Непатрэбны вам аўтамабіль можна проста пакінуць запаркаваным на прыдваравой тэрыторыі ці на ўскраіне паркоўкі ля гіпермаркету. Гэта бадай самы папулярны варыянт. На першы выгляд — проста і бясплатна. Аднак, акрамя таго, што ваш аўтамабіль займае парковачнае месца і псуе агульны від, такі шлях можа прывесці да непажаданых выдаткаў. Уласнік пакінутага аўто можа дачакацца ліста ад камунальнікаў.

Да 2012 года ў Беларусі адсутнічаў механізм прымусовай утылізацыі машын. Прыпаркаваныя без парушэнняў аўтамабілі маглі стаяць колькі заўгодна. Змяніць сітуацыю з аўтахламам павінен быў указ № 348 «Аб мерах па арганізацыі збору, захоўвання неэксплатуемых транспартных сродкаў і іх наступнай утылізацыі».

Што лічыцца аўтахламам

Пад катэгорыю аўтахламу трапляюць транспартныя сродкі, якія не выкарыстоўваюцца, з бачнымі пашкоджаннямі, або на якіх адсутнічаюць дэталі, што робіць удзел іх у дарожным руху немагчымым. Так аўтахлам акрэслівае закон.

Таксама аўтахламам прызнаецца транспарт, які не выкарыстоўваецца больш за шэсць месяцаў з дня заканчэння тэрміну тэхагляду і не падтрымліваецца ў стане, які дапускае ўдзел у дарожным руху.

Ёсть 30 дзён

Калі ў двары выявяць безгаспадарнае аўто, ДАІ высвятляе яго ўладальніка. Уласніку прыйдзе паведамленне аб тым, што на працягу 30 дзён трэба перамясціць машыну на стаянку, якая ахоўваецца, або прывесці ў належны стан ці ўтылізаваць.

Уласніка таксама папярэдзяць аб прымусовым перамяшчэнні аўто на стаянку і яго прызнанні безгаспадарным. Такое аўто перададуць ва ўласнасць мясцовых уладаў і ўтылізуюць.

Абавязаны пакрыць выдаткі

З моманту прымусовага змяшчэння аўто на стаянку ўласнік мае тры месяцы, каб вярнуць аўто. Для гэтага трэба падаць мясцовым уладам пісьмовае патрабаванне. Але ўласнік павінен будзе аплаціць выдаткі на перавоз і захоўванне аўто. Адмовіцца плаціць — грошы спагоняць праз суд.

Калі цягам трох месяцаў заявы аб вяртанні аўтамабіля ад яго ўласніка не паступіла, гэта лічыцца адмовай ад права ўласнасці на аўтамабіль. Але гэта не пазбаўляе ад абавязка пакрыць выдаткі, звязаныя з прымусовым перамяшчэннем і захоўваннем аўтамабіля, плаціць прыйдзецца ўсё роўна — добраахвотна ці праз суд.

А як бясплатна?

Каб пазбегнуць такіх наступстваў, аб утылізацыі аўтамабіля варта паклапаціцца самастойна. Пры гэтым НЕ страчваючы грошай.

Спачатку ўласніку трэба звярнуцца ў ДАІ і напісаць заяву на зняцце аўто з уліку з мэтай утылізацыі. Пры гэтым вам спатрэбяцца толькі рэгістрацыйныя знакі, пасведчанне аб рэгістрацыі аўтамабіля і ваш пашпарт. Аўтамабіль прадстаўляць у ДАІ не трэба.

Калі няма жадання больш займацца аўтамабілем для паспяховай утылізацыі - трэба патэлефанаваць у ЖКГ. Паслуга бясплатная, адзінае, што вам трэба мець — даведку з ДАІ аб тым, што аўтамабіль зняты з уліку для ўтылізацыі. Аб усім астатнім паклапацяцца камунальнікі.

Крыху грошай і шмат клопатаў

Пры жаданні ўтылізацыяй можна заняцца самастойна. Аднак каб здаць машыну на металалом, яе трэба падрыхтаваць і даставіць ужо без колаў, шкла, пластыкаў і амартызатараў.

Грошай больш і клапот менш

Апошні варыянт — самы просты і прыбытковы. Большасць аўто, якія стаяць і гніюць у дварах, яшчэ маюць каштоўнасць для аўтаразборак. Каб прадаць ваш аўтамабіль на запчасткі, вам не спатрэбіцца клапаціцца аб аддзяленні «мух ад катлет»: здымаць колы, пластык і шкло, як у варыянце з самастойнай здачай на металалом. Не трэба будзе шукаць эвакуатар. Адзінае — зняць аўто з уліку ў ДАІ.

Потым тэлефануйце па нумары +375 29 601−16−02 або +375 29 780−4-780 і ​​ўсё астатняе зробяць спецыялісты кампаніі ТАА «Дрыблінг».

А што калі машына разбілася?

Часам рамонт аўто пасля ДТЗ можа быць настолькі дарагім, што проста сябе не апраўдае. У такім выпадку званок у аўтаразборку можа быць лепшым, калі не адзіным прымальным варыянтам. Галоўны плюс у тым, што такое аўто спецыялісты з ТАА «Дрыблінг» забяруць самі.

ТАА «Дрыблінг»

УНП 590 740 644

Падзяліцца
Меткі: аўтопарады

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024