Рэдакцыя Hrodna.life падрыхтавала да друку чарговую кнігу. Яе ўмоўная назва — «Гарадзенкі». Кніга складаецца з дзвюх частак — гістарычнай і сучаснай. Кніга будзе выдадзена ў чэрвені 2020. Замовіць зборнік можна ўжо зараз.

«Гарадзенкі» — гэта зборнік эсэ пра жанчын Гродна: тых, што адзначыліся ў гісторыі горада, і тых, што сёння робяць яго лепшым. У кнізе будзе больш за 20 тэкстаў. Кошт 1 асобніка па перадзамове — 15 BYN. Пасля выхаду кніга будзе прадавацца даражэй!

Зрабіць перадзамову і аплаціць кнігу можна ўжо зараз (прымаюцца карткі беларускіх банкаў і «Яндекс.Деньги»). Гэта самы просты і хуткі спосаб. Не забудзьце пакінуць у полі «Каментарый» свае кантакты і адрас! Калі вам зручны іншы спосаб аплаціць замоўленую кнігу — пішыце нам на info@hrodna.life.

Таксама кнігу атрымаюць нашы падпісчыкі на «Талацэ» і іншых платформах, дзе мы ёсць.

Як толькі кніга выйдзе — мы звяжамся з вамі, каб даставіць яе вам як мага хутчэй.

Якія тэксты будуць у кнізе?

У кнігу ўвойдуць больш за 20 тэкстаў пра жанчын у гісторыі і сучаснасці горада. Частка з іх публікавалася цягам апошніх месяцаў на Hrodna.life.

Кніга — як пясочны гадзіннік

Для гэтай кнігі распрацаваны адмысловы дызайн. Пачаць чытаць яе можна будзе з любога боку, а пасля перавярнуць кнігу, як пясочны гадзіннік, і прачытаць іншую частку.

Нататнік-штодзённік для новых гісторый

Адначасова з кнігай выходзіць і нататнік. Яго старонкі адмыслова не маюць датаў і назваў месяцаў. У ім будзе зручна весці запісы ў сваім тэмпе, не абмяжоўваючы сябе датамі.

Вы можаце ўжо зараз, яшчэ да выхаду кнігі, заказаць сабе такі нататнік за 7 BYN. Пасля аплаты захавайце пацвярджэнне і звярніцеся ў рэдакцыю, каб забраць яго зручным для вас спосабам.

Апроч чыстых аркушоў у нататніку ёсць старонкі з партрэтамі жанчын з гісторыі Гродна. Калі лісты скончацца, іх можна выразаць і захаваць на памяць.

Раней гэтыя партрэты можна было пабачыць на фірмовым календары Hrodna.life на 2020 год.

Каляндар-2020 ад Hrodna.life раскажа пра 12 жанчын з гісторыі Гродна