“Вось калі б “Дынама” ў Гродна перавезці”. Галоўныя блізнюкі белхакея распавялі пра гродзенскае дзяцінства

У міжсезонне мінскае «Дынама» падпісала галоўных блізнят беларускага хакея – братоў Маляўка. На чэмпіянаце свету ў Казахстане Аляксандр і Сяргей упершыню выступілі ў складзе галоўнай зборнай краіны, а ў наступным сезоне 28-гадовыя хакеісты дэбютуюць у КХЛ.

Журналісты tut.by з’ездзілі на радзіму братоў у Гродна, прагуляліся з імі па любімых лакацыях горада, запісалі парачку ўгарных гісторый з дзяцінства і даведаліся, чаму дзядуляў дом у вёсцы круцейшы за любыя пяцізоркавыя гатэлі.

Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY

«Нават зарплату просім аднолькавую, каб нікому не было крыўдна»

Тыя, хто даўно ведае братоў Маляўка, дзівяцца: ды як іх можна блытаць – яны ж такія розныя. Хоць пры першай сустрэчы гэтыя адрозненні могуць разглядзець не ўсё.

– У Сані радзімка на шчацэ, – дапамагае зарыентавацца Сяргей. – А яшчэ кажуць, што я больш прабіўны, а брат – дабрак.

– Сярога крыху буйнейшы: на два сантыметры вышэйшы і на два кілаграмы большы, – дадае Аляксандр.

Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY
Сяргей — злева, Аляксандр – справа

– Практычна ўсю кар’еру вы гуляеце ў адных і тых жа камандах і нават у адным звяне. Ёсць адчуванне, што браты Маляўка калі і гатовыя мяняць клубы, то толькі ў камплекце 1 + 1.

– Мы па жыцці стараемся трымацца разам. Бацькі з дзяцінства казалі: «Бліжэй за брата ў цябе нікога не будзе». Некалькі гадоў таму Сержыка выклікалі ў маладзёжку, а мяне не, – успамінае Саша Маляўка. – Трэнеру патрэбны быў левы нападнік. Я спакойна паставіўся да гэтага і сказаў брату: «Пакажы усё, на што здольны. Зарэкамендуй сябе і мяне заадно».

– Я тады добра сябе паказаў, пасля чаго трэнер сказаў: «Чуў, што ёсць яшчэ другі такі ж». Я запэўніў, што другі ёсць і ён нічым не горш.

– Мы нават на перамовы прывыклі хадзіць разам. Звычайна хакеісты заходзяць на абмеркаванне кантракту па адным, а мы з братам толькі ў пары. Нам няма чаго адзін ад аднаго хаваць. Нават зарплату просім аднолькавую, каб нікому не было крыўдна, – як у дзяцінстве.

– У гэтым годзе вы ўпершыню прабіліся ў нацкаманду. Асаблівыя адчуванні?

– Мы да апошняга не былі ўпэўненыя, што трапім у канчатковую заяўку. Сядзелі як на іголках, назіралі, як хлопцаў адсейваюць, і варажылі: возьмуць – не возьмуць. І потым такія эмоцыі: «Ура, мы ў зборнай!»

Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY

Атмасфера была вельмі класнай. Напярэдадні першай гульні адбыўся камандны сход. Для дэбютантаў зборнай зладзілі пасвячэнне. Хлопцы сказалі, што пачаткоўцы павінны распавядаць анекдоты і весяліць публіку.

Санька Осіпкаў і Макс Сушык прыбеглі з пытаннем: «Што будзем рабіць?» Максік кажа: «Я летась ужо распавядаў анекдот, але ніхто не смяяўся». Так, а што вы хочаце? Яны выбралі жарт на два радкі, а ў нас з Шэрым былі нарыхтаваныя паэмы, амаль стэндап. Усе смяяліся, прычым угараць пачалі, калі мы толькі выйшлі адзін за адным і Жэня Кавыршын кажа: «Вы сачыце за імі, а то гэтыя могуць мухлявать, зараз распавядуць адзін на дваіх анекдот”.

«У Гродне не горш, чым у Вільні. Вось бы туды яшчэ “Дынама” перавезці »

– Вы шмат гадоў выступалі за гродзенскі «Нёман». Кантакт з «Дынама» быў мэтай?

– Мы па жыцці паэтапна ставілі сабе мэты. Напрыклад, калі былі маленькімі, марылі трапіць у «Нёман-2». Калі зайгралі ў фарм-клубе, хацелі падняцца вышэй і прабіцца ў аснову «Нёмана». Цяпер трэба замацавацца ў «Дынама». Думаць пра наступныя клубы пакуль рана.

Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY

Чытаць далей

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

"Вось калі б "Дынама" ў Гродна перавезці". Галоўныя блізнюкі белхакея распавялі пра гродзенскае дзяцінства

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: