Сведкі. 1990-я: Гарадзенскія змаганні

У 1990-х гадах Горадня была адным з цэнтраў нацыянальна-вызвольнага руху, найноўшага адраджэння. Справа, распачатая ў 1980-я гады аб’яднаннем «Паходня», мела працяг. У гэтай серыі, як і ў папярэднім цыкле пра 1980-я гады, belsat.eu пройдзе па месцах змагання гарадзенскіх патрыётаў.

https://www.youtube.com/watch?v=1plCph2BF_A

Пачнем з дома № 1 на вуліцы Дамініканскай, дзе з 1992 году працавала рэдакцыя газеты «Пагоня» – адной з першых беларускіх незалежных газет эпохі барацьбы за нацыянальную дзяржаву і дэмакратыю. У 2001 годзе за аб’ектыўнае асвятленне прэзідэнцкай выбарчай кампаніі яе забаранілі, а рэдактара Міколу Маркевіча і журналіста Паўла Мажэйку пазбавілі волі. У гэтай газеце былі надрукаваныя антыкарупцыйны даклад Сяргея Антончыка ў Вярхоўным Савеце ХІІ склікання, скандальнае інтэрвʼю Аляксандра Лукашэнкі нямецкай газеце «Гандэльсблат» з кампліментамі Адольфу Гітлеру, шэраг іншых вострых артыкулаў.

Чытайце яшчэ:  15 гадоў таму ўлады закрылі гродзенскую газету «Пагоня»

Газета, якая пачыналася як заходнебеларускі рэгіянальны агляд, хутка стала агульнанацыянальнай грамадска-палітычнай газетай з накладам да 17 тысяч асобнікаў. У судзе ў заключным слове, якое сталася выдатным узорам публіцыстыкі, Мікола Маркевіч параўнаў рэжым Лукашэнкі з сталінскім 1937 годам і назваў прысуд «жудасным злачынствам супраць свабоды слова».

Яшчэ адной выспай свабоды і барацьбы ў Горадні стаў дом № 11 на вуліцы Карла Маркса. Там з 1996 да 2003 году знаходзіўся офіс Гарадзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ – адзін з цэнтраў нацыянальна-дэмакратычнага руху. За сем гадоў, што гарадзенская арганізацыя БНФ займала гэтае вялікае памяшканне, тут прайшлі сотні імпрэзаў. Тут пэўны час месціліся і рэдакцыя пазней забароненай газеты «Пагоня», і Таварыства беларускай мовы. Знайсці шлях туды было вельмі проста – цэнтр гораду, шыльда «БНФ» на дзвярах і партыйны бел-чырвона-белы сцяг. У гэтым фільме мы раскажам і пра адну з самых яркіх імпрэзаў – спатканне ўдзельнікаў антысавецкага супраціву ў Заходняй Беларусі.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: