Людзі і справы

«Грамадзяне Беларусi не адны». Лідары польскай «Салідарнасці» звярнуліся з адкрытым лістом да беларусаў

«Падтрымка незалежнай, свабоднай і дэмакратычнай Беларусі - гэта маральны абавязак сучасных дэмакратычных лідараў», — гаворыцца ў адкрытым лісце актывістаў «Салідарнасці» і былых палітычных зняволеных у Польшчы. Адна з самых папулярных газет Польшчы — «Gazeta Wyborcza» — апублікавала адкрыты ліст адрасаваны беларусам.

Пад лістом падпісаліся вядомыя асобы «Салідарнасці», такія як Лех Валенса, Ян Літыньскі, Адам Міхнік і іншыя.

Прыводзім ліст у перакладзе на беларускую мову:

Дарагiя Сябры, Дарагiя Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь,
75 гадоў таму грамадствам Срэдняй i Усходняй Еўропы быў навязаны новы сусветны парадак, каторы быў вынiкам трагiчных войн памiж вялiкiмі глабальнымі дзяржавамі. Дзесяцігоддзямі народы Беларусi, Балгарыi, Чэхii, Эстонii, краiн Балканскага Паўвострава, Лiтвы, Латвii, Польшчы, Румынii, Славакii, Украiны былi вымушаны змагацца за найважнейшыя каштоўнасцi: свабоду асобы, незалежнасць, павагу да чалавека i павагу да праўды. Каштоўнасцi, каторыя ўласцiвы для кожнай дэмакратычнай краiны свету.

9 жнiўня 2020 цудоўны народ Беларусi чарговы раз устане да барацьбы за каштоўнасцi, без каторых нiводнае грамадства не можа называцца свабодным. З моцным захваляваннем i гонарам назiраем за Вашай сiлай i рашучасцю, каб тыя выбары былi святам дэмакратыi i перемогай вольных грамадзян Беларусi.

40 гадоў таму рух «Салiдарнасць» прывёў да падзення камунiзму ў Польшчы. Дзякуючы адвазе грамадзян, сiле барацьбы i веры ў перамогу, немагчымае стала магчымым. Аднак польскiх поспехаў не было б без салiдарнасцi дэмакратычных краiн i рашучасцi гiстарычных лiдараў свабоднага свету.

Памятаючы ўласны вопыт i вопыт многiх пакаленняў, каторыя змагалiся за свабоду, мы гаворым ясна i выразна, что грамадзяне Беларусi не адны i не могуць застацца самi ў барацьбе. Падтрымка незалежнай, вольнай i дэмакратычнай Беларусi ёсць маральны абавязк сучасных дэмакратычных лiдараў.

Няхай плыве Салiдарнасць ад усiх грамадзян свету, а муры рухнуць.

Лех Валенса (Lech Wałęsa), польскi дзяржаўны дзеяч, лiдар «Салiдарнасцi», Лаўрат Нобелеўскай прэмii мiру, Прэзiдэнт Польскай рэспублiкi з 1990 да 1995 года, палiтычны зняволены,
Лешек Бальцеровiч (Leszek Balcerowicz), дзеяч «Салiдарнасцi», лiдар эканамiчных перамен у Польшчы пасля заняпаду камунiзму
Кандрат Бялiнскi (Konrad Bieliński), дзеяч «Салiдарнасцi», палiтычны зняволены
Багдан Барусевiч (Bogdan Borusewicz), дзеяч «Салiдарнасцi», палiтычны зняволены
Збiгнеў Буяк (Zbigniew Bujak), дзеяч «Салiдарнасцi», палiтычны зняволены
Владыслау Фрасынюк (Władysław Frasyniuk), дзеяч «Салiдарнасцi», палiтычны зняволены
Ева Кулiк-Бялiнска (Ewa Kulik-Bielińska), дзеяч «Салiдарнасцi», палiтычная зняволеная
Барбара Лабуда (Barbara Labuda), дзеяч «Салiдарнасцi», палiтычная зняволеная
Багдан Лiс (Bogdan Lis), дзеяч «Салiдарнасцi», палiтычны зняволены
Ян Лiтыньскi (Jan Lityński), дзеяч «Салiдарнасцi», палiтычны зняволены
Адам Мiхнiк (Adam Michnik), дзеяч «Салiдарнасцi», галоўны рэдактар «Gazety wyborczej», палiтычны зняволены
Гражына Станiшеўска (Grażyna Staniszewska), дзеяч «Салiдарнасцi», палiтычная зняволеная
Людвiка Вуец (Ludwika Wujec), дзеяч «Салiдарнасцi», палiтычная зняволеная
Хэнрык Вуец (Henryk Wujec), дзеяч «Салiдарнасцi», палiтычны зняволены

Падзяліцца

Апошнія запісы

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024

Кінуў амерыканскі футбол, каб займацца рэслінгам. Гродзенец Мікалай пачаў у Швецыі выступаць на рынгу і нават «змяніў імя»

Гродзенца Мікалая Лапкоўскага на вуліцах Стакгольма могуць назваць Дзімам - і ён адгукнецца. Менавіта пад…

12 красавіка 2024

Топ-7 касмічных вуліц Гродна: куды пайсці на шпацыр у Дзень Касманаўтыкі

Сусветны дзень касманаўтыкі адзначаюць 12 красавіка. У Гродне пра яго нагадваюць касмічныя тапонімы - турфірма…

12 красавіка 2024

«Адвакат мяне заблакаваў». За што завочна судзяць беларускіх актывістаў і чым гэта пагражае

У Telegram-канале беларускага Следчага камітэта "Спецпроизводство", акрамя публічных дзеячаў, пачалі з'яўляцца актывісты з рэгіёнаў і…

11 красавіка 2024

«Хутчэй буду назіраць гэта ўсё здалёк». Юрый Меляшкевіч расказаў, з чаго смяяліся ў СІЗА і чаму не пойдзе ў палітыку

Былы дырэктар “Маёнтка Падароск” Юрый Меляшкевіч з’ехаў з Беларусі пасля шасці месяцаў у СІЗА і…

10 красавіка 2024

Пяць слоў, якія вырашылі лёс, або чаму неабходна хадзіць на грамадскія абмеркаванні, каб захаваць Гродна

На адным з грамадскіх абмеркаванняў у Гродне сапраўды ўзгаднілі знос гістарычных казарм на Шчорса -…

10 красавіка 2024