Сланечнік, валошка і мак: У Гродне «расцвітаюць» шматпавярховікі

На шматпавярховіках новага раёна Гродна, Калбасіно, расцвітаюць кветкі. Такім чынам «Гроднажылбуд» вырашыў зрабіць забудову адметнай. Працу замовілі камандзе Zadelo з Мінска, выконваюць роспіс мастакі Данііл Якаўлеў і Дзмітрый Андрыішын. Скончыць працу мяркуюць 10−11 верасня. На кожны малюнак патрэбна каля трох дзен працы і больш за 20 кілаграмаў фарбы.

Малююць хлопцы з аўтавышкі. Частку роспісу робяць пэндзлямі і акрылавымі фарбамі, частку — аэразольнымі балончыкамі. Сланечнік ужо дамаляваны.

youtu.be/11oc2nyofYw

Зараз ідзе праца над валошкаю.

Каб нанесці контуры будучага роспісу на сцяну, працу над кожнай кветкай пачынаюць, калі сцямнее і выкарыстоўваюць праектар.

Даніла па адукацыі архітэктар, а Дзмітрый — інжынер. Хлопцы кажуць, што пачыналі маляваць на сценах яшчэ падлеткамі, выкарыстоўваючы замест халста закінутыя будынкі ці платы. «Але ж хочацца, каб працу пабачылі, каб яна была прыемнай для людзей», — тлумачыць Данііл прафесіяналізацыю дзіцячага захаплення.

За некалькі гадоў мастакі ужо працавалі ва ўсіх абласных гарадах Беларусі. На Гродзеншчыне іх працы ёсць у Слоніме і Зельве. Яшчэ адзін іх роспіс ёсць і ў Гродне. Гэта копія гравюры Цюндта на фасадзе гімназіі № 10.

Фасад гімназіі № 10 упрыгожыць вялікая копія гравюры Цюндта

Да слова, Дзмітрый Андрыішын — гродзенец і кажа што працаваць у родным горадзе асабліва прыемна. «Хочацца часцей сюды прыязджаць, больш памаляваць дома, каб зрабіць наш горад яшчэ больш прыгожым».

Жыхары мікрараёна кажуць, што малюнкі значна спрашчаюць навігацыю па новыму раёну. Фразы кшталту «Я жыву ў доме з валошкаю» ці «збочыць пасля дома са сланечнікам» ужо прыжыліся ў іх размовах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024

Байкфэсты, Viva Braslav і электронная музыка ў антуражы Burning Man. Сабралі фестывалі лета-2024 у Беларусі

Паслухаць класіку ці джаз у замкавым двары, патусавацца з байкерамі на беразе возера, адзначыць Купалле…

10 мая 2024