Сёлетняя парламенцкая кампанія такі крыху здзівіла аматараў прагнозаў. Апазіцыйныя дэпутаткі Алена Анісім і Ганна Канапацкая, якім прадказвалі працяг дэпутацкіх мандатаў, нават не былі зарэгістраваныя ў якасці кандыдатак! І ўсё ж Еўрарадыё рызыкне зрабіць свой прагноз. Але крыху іншым чынам.

Мы ўважліва вывучылі спіс кандыдатаў, улічылі самаадводы і «чырвоныя карткі» ад выбарчых камісій і найперш вызначыліся з тымі, за каго б самі прагаласавалі ў кожнай з акруг. Пераважная большасць фаварытаў — маладыя, адукаваныя, дзёрзкія — з якімі Палата прадстаўнікоў ажыла б. Але ёсць і старая гвардыя — кандыдаты з вялікім кандыдацкім досведам.

Увага! Выбар рэдыкцыі можа не супадаць з канчатковым рашэннем Цэнтрвыбаркама! Таму мы вызначылі і 110 кандыдатаў, якія, на нашую думку, маюць найбольшыя шанцы быць абранымі ў дэпутаты (у тэксце яны пазначаныя як кандыдаты-спойлеры). Шукайце сваю акругу — а далей вашая справа: пагаджацца з нашым выбарам ці не!

Гродзенская вобласць:

Ваўкавыская выбарчая акруга № 48

Павел Коўшаль

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гродзенская вобласць
vybary2019.by

Намеснік дырэктара па вытворчасці прыватнай фірмы «Зілант», сябра ЛДПБ, хлопцу толькі 29 гадоў. Маладосць і запал гарантаваныя!

Кандыдат-спойлер: Павел Паканечны

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гродзенская вобласць
vybary2019.by

Адзін прадстаўнік МНС праходзіць у Брэсцкай вобласці, будзе ў парламенце і яго калега з Гродзенскай — начальнік Ваўкавыскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях 1971 года нараджэння.

Іх сапернікі: пенсіянер з БСДП (Грамада), загадчык кавярні, ІП і камуніст — дырэктар фірмы.

Гродзенская-Занёманская выбарчая акруга № 49

Жанна Гасцяева

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гродзенская вобласць
grodno-potrebitel.by

Кандыдатка не толькі юрыст, старшыня прававога цэнтра дапамогі спажыўцам, але і сябра партыі «Зялёныя». Добры набор скілаў для дэпутата!

Кандыдат-спойлер: Ірына Луканская

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гродзенская вобласць
vybary2019.by

Фаварыт у акрузе, на наш погляд, — галоўны ўрач гродзенскай дзіцячай паліклінікі № 1 1965 года нараджэння.

Іншыя прэтэндэнты: пенсіянерка, педагог-прадпрымальнік і дырэктар кавярні.

Гродзенская-Кастрычніцкая акруга № 50

Яўген Дудкін

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гродзенская вобласць
Фота з сацыяльных сетак.

І зноў Еўрарадыё прасоўвае маладзёна! Індывідуальны прадпрымальнік 1989 года нараджэння прадстаўляе апазіцыйную Аб’яднаную грамадзянскую партыю.

Кандыдат-спойлер: Алена Патапава

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гродзенская вобласць
deputat-grodno.by

Найбольш імаверны пераможца ў гэтай акрузе — намеснік генеральнага дырэктара мэблевай фабрыкі «ЗОВ».

Іншыя кандыдаты: прадавец, два інжынеры і адзін беспартыйны ІП.

Гродзенская-Цэнтральная выбарчая акруга № 51

Алена Шаламіцкая

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гродзенская вобласць
vybary2019.by

Тут увагу Еўрарадыё прыцягнула толькі маладая маці 1988 года нараджэння, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Магчыма, яна зможа дапамагчы дэпутатам больш займацца праблемамі дзяцей.

Кандыдат-спойлер: Лілія Кір'як

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гродзенская вобласць
vybary2019.by

Безумоўны фаварыт, аднак жа, ёсць і ў гэтай акрузе: дзейны дэпутат Палаты прадстаўнікоў, напэўна, увогуле не бачыць для сябе канкурэнтаў.

Іншыя сапернікі: дырэктар завода, беспрацоўны, кантралёр з «Гродна-Азота» ды рамеснік.

Гродзенская-Ленінская выбарчая акруга № 52

Руслан Красічкаў

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гродзенская вобласць
vybary2019.by

У гэтай акрузе нас не прывабіў ніводзін з кандыдатаў, а беспартыйнага рамесніка 1973 года нараджэння мы абралі сваім фаварытам рандомам.

Кандыдат-спойлер: Тамара Даўгашэй

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гродзенская вобласць
vybary2019.by

На фоне «ніякіх» сапернікаў будучая перамога цяперашняй дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў выглядае больш чым упэўненай.

Таксама балатуюцца тут інжынер і настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі.

Гродзенская сельская выбарчая акруга № 53

Максім Губарэвіч

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гродзенская вобласць
vybary2019.by

Вядомы апазіцыянер з Партыі БНФ, працуе спецыялістам па продажах. Максім змагаецца з рэжымам больш за 10 гадоў, хай бы паспрабаваў перайсці з вуліцы ў парламент.

Кандыдат-спойлер: Аляксандр Аўтко

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гродзенская вобласць
vybary2019.by

Праўладным фаварытам мы лічым першага намесніка гендырэктара агракамбіната «Скідзельскі». Але 100% яму не дамо. Можа, і будуць шанцы ў Максіма?

Іншыя кандыдаты: яшчэ адзін прадажнік і дырэктар цэнтра перакваліфікацыі.

Іўеўская выбарчая акруга № 54

Алег Дубіцкі

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гродзенская вобласць
vybary2019.by

Хай у парламенце будзе больш спартсменаў! У Іўі Еўрарадыё галасуе за спартсмена-інструктара рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі. Да таго ж хлопцу ўсяго 29 гадоў.

Кандыдат-спойлер: Аляксандр Маркевіч

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гродзенская вобласць
vybary2019.by

Ці ёсць у Алега шанц? Наўрад. Гэта вам пацвердзіць дзейны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Маркевіч.

Трэці кандыдат — рамеснік з АГП.

Лідская выбарчая акруга № 55

Аляксандр Панасевіч

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гродзенская вобласць
Фота з сацыяльных сетак.

Тут мы таксама выбіралі сабе любімчыка з дапамогай рулеткі. Чаму? Чытайце ніжэй. А пра Аляксандра скажам толькі, што ён 1977 года нараджэння, па спецыяльнасці аграном.

Кандыдат-спойлер: Валерый Міцкевіч

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гродзенская вобласць
grodnonews.by

У Лідзе кандыдат-спойлер больш чым сур’ёзны: намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і старшыня Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў пройдзе ў парламент на 100 адсоткаў.

Пералічваць іншых кандыдатаў сэнсу няма.

Нёманская выбарчая акруга № 56

Сяргей Альшэўскі

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гродзенская вобласць
vybary2019.by

Гэты індывідуальны прадпрымальнік з АГП шмат у каго на слыху. Сяргей сур’ёзна занепакоены вырашэннем праблем у галіне адукацыі і не толькі і пастаянна з’яўляецца ў сродках масавай інфармацыі, уключаючы Еўрарадыё.

Кандыдат-спойлер: Уладзімір Сіняк

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гродзенская вобласць
vybary2019.by

Галоўны яго сапернік, на нашу думку, — намеснік гендырэктара па будаўніцтве дзяржаўнага «Гроднааблгаза».

Іншыя сапернікі: рабочы «Гродна-Азота» і камуніст — дырэктар фірмы.

Замкавая выбарчая акруга № 57

Дзмітрый Арцюх

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гродзенская вобласць
vybary2019.by

Малады гісторык, якому няма яшчэ і 30 гадоў, дырэктар Карэліцкага раённага краязнаўчага музея змог бы, напэўна, супрацьстаяць спробам перапісвання гісторыі і расійскай, напрыклад, прапагандзе.

Кандыдат-спойлер: Аляксандр Сангін

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гродзенская вобласць
vybary2019.by

Начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама дакладна выглядае для ўлады лепшым за гісторыка і рабочага мясакамбіната, які таксама балатуецца ў Замкавай акрузе.

Слонімская выбарчая акруга № 58

У Слоніме ажно сем кандыдатаў, а мы выбралі намесніка кіраўніка «Гроднамясамалпрама» 1979 года нараджэння Віталя Гудзя. Крэпкі хазяйственнік!

Кандыдат-спойлер: Валянцін Семяняка

Аднак яшчэ крапчэйшым выглядае старшыня Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў.

Астатнія слонімскія кандыдаты: слесар-камуніст, вартаўнік лясгаса, прафсаюзны дзеяч, дырэктар прыватнай фірмы і камуніст-прадпрымальнік.

Смаргонская выбарчая акруга № 59

Ірына Вештард

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гродзенская вобласць
svaboda.org

У Смаргоні кандыдат Еўрарадыё Ірына Вештард. Яна ўжо пенсіянерка (1953 года нараджэння), намесніца старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Кандыдат-спойлер: Віктар Свіла

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гродзенская вобласць
vybary2019.by

Выйграе ж выбары, хутчэй за ўсё, намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама.

Таксама тут балатуюцца пенсіянер з АГП і сацыяльны работнік — камуніст.

Шчучынская выбарчая акруга № 60

Дзмітрый Цеслянок

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гродзенская вобласць
vybary2019.by

У Шчучыне Еўрарадыё абрала б дэпутатам прамысловага альпініста, сябра БСДП (Грамада).

Кандыдат-спойлер: Павел Міхалюк

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гродзенская вобласць
vybary2019.by

Як нам падаецца, улады таксама не супраць крыху амаладзіць парламент. Таму ад Шчучына ў Палату прадстаўнікоў, хутчэй за ўсё, трапіць правераны баец БРСМ, першы сакратар гродзенскага абласнога камітэта беларускай версіі камсамола.

Іх сапернікі: інжынер, дырэктар невялікага дзяржпрадпрыемства і сацыяльная работніца.