Палітычны блогер Эдуард Пальчыс і галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота былі ўдзельнікамі чарговай дыскусіі ў HrodnaMediaRoom. Яны расказалі, чаму ў Беларусі не ўзнікае палітычных блогераў, хто стварае больш фэйкаў і чаму фэйсбук — самая таксічная сацсетка.

— Сёння можна часта пачуць, што журналістыка перажывае структурны крызіс, які звязаны са зменамі фарматаў, з тым, што традыцыйныя СМІ пераходзяць у анлайн, а папулярныя блогеры выцясняюць прафесійных журналістаў. На прафесійных канферэнцыях можна пачуць выразы «новыя медыя», «user generated content». Развагі наконт інфармацыйнай рэвалюцыі, падчас якой блогеры могуць знесці прафесійныя СМІ, сталі моднымі. І мы вырашылі даведацца, ці зможа блогерства выцесніць журналістыку, — расказвае Вольга Корсун, старшыня гродзенскай філіі БАЖ, якая была мадэратарам дыскусіі.

Аляксей Шота не пагадзіўся з ёй. Ён лічыць, што журналістыка перажывае не структурны крызіс, а патэнцыйны рэнесанс, звязаны з агромністай колькасцю новых магчымасцяў, якія прыйшлі ў тым ліку дзякуючы досведу, які назапасілі блогеры. «Блогеры журналістыку не заменяць, таму што яны займаюцца рознымі рэчамі. Але ўсе яны — медыя», — кажа ён.

“Трэба глядзець менш Кісялёвых і Дудзей". Палітычны блогер і рэдактар Hrodna.life пра адрозненні і падабенствы блогерства і журналістыкі

Аляксей, цытуючы паспяховых медыяменэджараў, кажа, што сёння няма журналістыкі як такой, а ёсць «паслуга журналістыкі». А яе могуць аказваць і блогеры. Калі блогер робіць нешта якасна і ў стандартах журналістыкі - ён журналіст. Інтэрнэт істотна знізіў парог уваходжання ў медыя. Тым не менш, у Гродне няма блогераў, якія працавалі б у журналісцкім фармаце.

Блогеры, якія атрымліваюць грошы з рэкламы, часта не могуць меркаваць аб’ектыўна. Эдуард заўважае, што бываюць і журналісты, якіх так жа «кормяць падачкамі».

— Калі кажуць «прафесійны журналіст», узгадваюцца 60-я, «Нью-Йорк-Таймс», прафесіяналы, якія робяць расследаванні паўгода. Я б не сказаў, што журналістыка ў крызісе, бо гэтыя віды залежаць ад асобы. А будзе пры гэтым чалавек блогерам ці журналістам, абсалютна няважна, — кажа Пальчыс.

Ці перашкаджаюць рэдакцыі заканадаўчыя і этычныя абмежаванні?

— У Беларусі закон больш абмяжоўвае, чым дапамагае. Але абмежаванні дапамагаюць у тым сэнсе, што рэдакцыя ведае, што забаронена і прымае правілы гульні, — кажа Аляксей. А рэдакцыйная палітыка, прапісаная ці не, дакладна дапамагае. — У блогераў і СМІ мусіць быць свой твар. Трэба заняць нішу, бо мы не можам патануць у аднолькавасці. Напрыклад, s13.ru для мяне — прыклад неіснавання рэдакцыйнай палітыкі і капіравання ўсяго што можна. Гэтае выданне не мае твару. Мы ў Hrodna.life не публікуем усё запар, і наша аўдыторыя нас ведае. Кожнае СМІ так мусіць рабіць.

Чаму тады выданне s13.ru настолькі папулярнае? Аляксей тлумачыць гэта раннім уваход на рынак, калі сайт захапіў вялікую частку аўдыторыі, бо не было альтэрнатывы. І тым, што агрэгатары паўсюль папулярныя. Гэта адзін са шляхоў да поспеху. Напрыклад, так зрабіў імя ТУТ.БАЙ, які пачынаў як агрэгатар, а стаў вялікай прафесійнай рэдакцыяй.

Яшчэ адно з прафесійных абмежаванняў - гэта выказванні ў сацсетках. Аляксей лічыць, што журналіст павінен паводзіць сябе там стрымана, бо яго выказванні, нават прыватныя, іншыя бачаць як выказванні рэдакцыі.

Дзе абмежаванні блогера?

Эдуард кажа, што блогер нікому не павінен, акрамя аўдыторыі, якая яго чытае. Адпаведна, сфера адказнасці - крымінальная і перад падпісантамі. Ён заўважыў, што і журналісты могуць пераўтварацца ў прапагандыстаў, тады блогеры становяцца «контрпрапагандыстамі». Таму, каб верыць журналістам ці блогерам, трэба мець крытычнае мысленне.

Пры тым, кажа Эдуард, журналістыка фактаў - гэта БЕЛТА, дзе даюцца сухія факты сухой мовай. СМІ, перарабляючы загалоўкі і выкарыстоўваючы пэўную канатацыю, таксама маніпулююць, асэнсавана ці не.

“Трэба глядзець менш Кісялёвых і Дудзей". Палітычны блогер і рэдактар Hrodna.life пра адрозненні і падабенствы блогерства і журналістыкі

Аляксей пацвярджае: для Hrodna.life давер аўдыторыі нават больш важны, чым давер рэкламадаўцаў, бо гэта лакальнае, гарадское выданне. Давер аўдыторыі канвертаваўся ў ахвяраванні, калі сайт запускаў краўдфандынг.

Калісьці на Hrodna.life таксама былі падборкі блогаў. Але Аляксей кажа, што блогі, створаныя на пляцоўках СМІ, састарэлі і гэта не дасць сайту дадатковых чытачоў і трафіку. Каб такое раскруціць, трэба адразу запрашаць вядомых людзей, а гэта высокі цэннік, і гэтыя грошы ён лепш укладзе ў членаў рэдакцыі.

Хто больш эканамічна ўстойлівы: блогеры ці рэдакцыі?

Эдуард таксама збірае грошы на праект праз краўдфандынг. Ён кажа, што культура грамадскага фінансавання ў Беларусі не развітая, бо амерыканскія палітычныя блогеры могуць збіраць у сваёй краіне сотні тысяч долараў, а ў Беларусі ён збірае каля 500. Ён спадзяецца, што гадоў праз пяць з развіццём гэтай культуры з’явіцца больш блогераў ці міні-выданняў, дзе адзін-два чалавекі будуць рабіць кантэнт па сваёй тэме.

Увогуле, кажа ён, займацца ў аўтарытарнай краіне палітычным блогерствам і спадзявацца зарабіць па гэтым — нешта псіхічна нездаровае. Часта пачынаючых блогераў запужваюць і яны самі выдаляюць акаўнты. Каталізатарам росту палітычных блогаў можа стаць, напрыклад, пагроза суверэнітэту.

Рэдакцыі ў эканамічным плане больш устойлівыя. Як мінімум, у іх больш магчымасцей рэкламы. А калі ты блогер і пішаш пра палітыку і соцыум, нейкія калабарацыі з рэкламадаўцамі зрабіць складана. У той жа час выданні з вялікай плынню юзераў, хай і пішуць пра палітыку, — атрымаюць рэкламу.

— У нас маленькі рэкламны рынак і мала прафесіяналаў сучаснай рэкламы. Яны думаюць старымі шаблонамі: білборды, расцяжкі, улёткі, калі пра інтэрнэт — сайты, — кажа Эдуард.

Хто стварае больш фэйкаў?

— Генеруюць і тыя, і тыя, — упэўнены блогер. Іншае пытанне, хто асэнсавана, хто не асэнсавана. Хто за грошы, а хто дурак. Часам я транслюю чыесьці фэйкі. Часам засылаюць кампраматы, каб табой скарыстацца. Увогуле, колькасць фэйкаў павялічваецца з інфармацыйнай вайной. І трэба разабрацца, дзе свабода слова, дзе інфармацыйная вайна. Гэта складаная сфера, у будучыні будуць спецыялісты, якія развядуць гэта па розных баках.

Беларускія медыя часта працуюць на хуткасць і могуць недаправяраць факты ў пагоні за трафікам. Аляксей кажа, што і ў Hrodna.life быў такі прэцэдэнт: давялося змяняць інфармацыю і выбачацца.

Як не стаць інструментам маніпуляцыі і інфармацыйнай вайны?

— Ёсць пазіцыя: не рабіце карцінку для Масквы. Маўляў, усё, што ты скажаш, будзе выкарыстана супраць цябе Кісялёвым. Але калі мы не будзем нічога пісаць, калі ім спатрэбіцца, яны створаць вобразы, прыдумаюць «распятых хлопчыкаў». Таму я б не моцна парыўся. Лепш, каб тое, што ты робіш, ішло на ўнутраны рынак і мяняла людзей знутры, — кажа Эдуард. — Мы вельмі доўга жылі расійскай прасторай. Я калісьці палітычныя здарэнні ў Маскве ведаў лепш, чым у Мінску. Я зразумеў гэта і выправіўся, пачысціў сацсеткі і падпісаўся на беларускія медыя. І ачышчаецца свядомасць.

Дзе журналісты і блогеры могуць супрацоўнічаць

Аляксей лічыць, што журналісцкая этыка як з’ява не састэрэла і менавіта яна адрознівае журналістаў ад блогераў. Эдуард кажа, што з-за размывання межаў журналістыкі этычным сёння павінен быць не толькі журналіст, але і любы карыстальнік сеткі.

Але пры ўсіх розніцах журналісты і блогеры могуць супрацоўніваць, каб зрабіць нешта для грамадства. Прыклад — «справа Коржыча», якая зрушылася з месца дзякуючы розгаласу, лічыць Эдуард.

— СМІ пачынаюць аглядаць, рабіць уласныя расследаванні, блогеры больш яркім мэсэджам даносяць гэта масам, ствараюцца петыцыі ў адстаўку Міністра абароны. Гэта адчуванне «легіёна». Гэта цісне на чыноўнікаў. І такім спосабам можна вырашаць праблемы.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

Палітычны блогер Эдуард Пальчыс і галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота былі ўдзельнікамі чарговай дыскусіі ў HrodnaMediaRoom. Яны расказалі, чаму ў Беларусі не ўзнікае палітычных блогераў, хто стварае больш фэйкаў і чаму фэйсбук — самая таксічная сацсетка.

— Сёння можна часта пачуць, што журналістыка перажывае структурны крызіс, які звязаны са зменамі фарматаў, з тым, што традыцыйныя СМІ пераходзяць у анлайн, а папулярныя блогеры выцясняюць прафесійных журналістаў. На прафесійных канферэнцыях можна пачуць выразы «новыя медыя», «user generated content». Развагі наконт інфармацыйнай рэвалюцыі, падчас якой блогеры могуць знесці прафесійныя СМІ, сталі моднымі. І мы вырашылі даведацца, ці зможа блогерства выцесніць журналістыку, — расказвае Вольга Корсун, старшыня гродзенскай філіі БАЖ, якая была мадэратарам дыскусіі.

Аляксей Шота не пагадзіўся з ёй. Ён лічыць, што журналістыка перажывае не структурны крызіс, а патэнцыйны рэнесанс, звязаны з агромністай колькасцю новых магчымасцяў, якія прыйшлі ў тым ліку дзякуючы досведу, які назапасілі блогеры. «Блогеры журналістыку не заменяць, таму што яны займаюцца рознымі рэчамі. Але ўсе яны — медыя», — кажа ён.

“Трэба глядзець менш Кісялёвых і Дудзей". Палітычны блогер і рэдактар Hrodna.life паўдзельнічалі ў дыскусіі

Аляксей, цытуючы паспяховых медыяменэджараў, кажа, што сёння няма журналістыкі як такой, а ёсць «паслуга журналістыкі». А яе могуць аказваць і блогеры. Калі блогер робіць нешта якасна і ў стандартах журналістыкі - ён журналіст. Інтэрнэт істотна знізіў парог уваходжання ў медыя. Тым не менш, у Гродне няма блогераў, якія працавалі б у журналісцкім фармаце.

Блогеры, якія атрымліваюць грошы з рэкламы, часта не могуць меркаваць аб’ектыўна. Эдуард заўважае, што бываюць і журналісты, якіх так жа «кормяць падачкамі».

— Калі кажуць «прафесійны журналіст», узгадваюцца 60-я, «Нью-Йорк-Таймс», прафесіяналы, якія робяць расследаванні паўгода. Я б не сказаў, што журналістыка ў крызісе, бо гэтыя віды залежаць ад асобы. А будзе пры гэтым чалавек блогерам ці журналістам, абсалютна няважна, — кажа Пальчыс.

Ці перашкаджаюць рэдакцыі заканадаўчыя і этычныя абмежаванні?

— У Беларусі закон больш абмяжоўвае, чым дапамагае. Але абмежаванні дапамагаюць у тым сэнсе, што рэдакцыя ведае, што забаронена і прымае правілы гульні, — кажа Аляксей. А рэдакцыйная палітыка, прапісаная ці не, дакладна дапамагае. — У блогераў і СМІ мусіць быць свой твар. Трэба заняць нішу, бо мы не можам патануць у аднолькавасці. Напрыклад, s13.ru для мяне — прыклад неіснавання рэдакцыйнай палітыкі і капіравання ўсяго што можна. Гэтае выданне не мае твару. Мы ў Hrodna.life не публікуем усё запар, і наша аўдыторыя нас ведае. Кожнае СМІ так мусіць рабіць.

“Трэба глядзець менш Кісялёвых і Дудзей". Палітычны блогер і рэдактар Hrodna.life паўдзельнічалі ў дыскусіі

Чаму тады выданне s13.ru настолькі папулярнае? Аляксей тлумачыць гэта раннім уваход на рынак, калі сайт захапіў вялікую частку аўдыторыі, бо не было альтэрнатывы. І тым, што агрэгатары паўсюль папулярныя. Гэта адзін са шляхоў да поспеху. Напрыклад, так зрабіў імя TUT.BY, які пачынаў як агрэгатар, а стаў вялікай прафесійнай рэдакцыяй.