У чэрвені 2019 года ў рацэ Дзітва, што каля Ліды, адбыўся мор рыбы. Тады былі ўзятыя пробы вады і высветлілася, што прычына  — скід ачышчальных збудаванняў Лідскага ЖКГ, піша tut.by. Пракуратурай Лідскага раёна была распачата крымінальная справа за забруджванне водаў, аднак выявіць тых, хто вінаваты ў забруджванні ракі, не ўдалося.

«Пакараныя актывісты, якія выходзілі ў абарону ракі». Вінаватых у забруджванні Дзітвы каля Ліды не знайшлі
Фота: прадастаўлена чытачамі

Такі адказ на свой запыт атрымаў гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон, які мінулым летам намагаўся прыцягнуць увагу да праблемы забруджвання вадаёма і выйшаў з плакатам на гродзенскі Стары мост.

– Атрымліваецца такая сітуацыя: па сутнасці па факце пакаранымі апынуліся актывісты, якія выходзілі ў Лідзе і ў Гродне ў абарону ракі, – кажа Мечыслаў Супрон.

Ён і двое жыхароў Бярозаўкі – Вітольд Ашурок і Сяргей Пантус, якія стаялі з плакатамі каля Лідскага райвыканкама, – былі аштрафаваныя за парушэнне закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў. Бярозаўчане – па 10 базавых велічынь кожны, гродзенец – на пяць.

Нагадаем, у рацэ Дзітва, якая з’яўляецца прытокам Нёмана (яна працякае каля дачнага пасёлка ў Доржах і вёскі Канюшаны), два гады запар  гінула рыба. Людзі скардзіліся на выкіды лідскіх ачышчальных збудаванняў, у ЖКГ горада ж запэўнівалі, што яны не вінаватыя.

«Пакараныя актывісты, якія выходзілі ў абарону ракі». Вінаватых у забруджванні Дзітвы каля Ліды не знайшлі
Фото: предоставлено читателем

Па словах дачнікаў, вада ў вадаёме мінулым летам стала цёмнага шэра-карычневага колеру і непрыемна пахла. Грамадскія актывісты абследавалі тэрыторыю вадаёма і знайшлі трубу, з якой лілася брудная вада. Яны знялі тое, што адбываецца, на відэа.

Першапачаткова спецыялісты прыродааховы і Лідскага ЖКГ казалі пра тое, што мор рыбы адбыўся, як і раней, праз гарачае надвор’е. Па словах эколагаў, гарачае надвор’е, вядома, таксама паўплывала на сітуацыю ў рацэ не ў лепшы бок – паводле вынікаў аналізаў, узровень кіслароду ў рацэ быў вельмі нізкім, а гэта магло быць выклікана высокімі тэмпературамі. Аднак галоўная прычына забруджвання – скід бруднай вады.

– Былі ўзятыя пробы вады. Насупраць ачышчальных збудаванняў Лідскага ЖКГ ёсць перавышэнне параметраў па пяці паказніках, – распавядалі TUT.BY спецыялісты прыродааховы.

У Лідскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце распавялі, што ўвесь сабраны матэрыял па гэтай справе быў перададзены ў праваахоўныя органы. Пракуратура распачала крымінальную справу.

«Пакараныя актывісты, якія выходзілі ў абарону ракі». Вінаватых у забруджванні Дзітвы каля Ліды не знайшлі

Аднак выявіць тых, хто вінаваты ў забруджванні ракі, пакуль не ўдалося, таму папярэдняе расследаванне па справе было прыпынена. Калі б вінаватых знайшлі, ім бы пагражалі папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.

Выкарыстанне матэрыялу ў поўным аб’ёме забаронена без пісьмовага дазволу рэдакцыі TUT.BY. Па дазвол звяртайцеся на nn@tutby.com