Спадчына

На соус — цана дагаворная, шопер — 20 рублёў. Як гродзенцы спрабуюць зарабіць на сыходзе Mcdonald’s

Пасля сыходу Mcdonald’s беларусы спрабуюць зарабіць, прадаючы сувеніры, мерч рэстарана і нават соус. Сумы вар'іруюцца ад 50 капеек да 30 рублёў. Рэдакцыя Hrodna.life знайшла каля 10 аб’яў на kufar.by па вобласці і спытала калекцыянера, навошта наогул захоўваць падобныя рэчы.

Раніцай 22 лістапада на месцы беларускіх Mcdonald’s павінны былі адкрыцца ўстановы расійскай сеткі «Вкусно — и точка» бізнэсоўца Аляксандра Говара. Ён выкупіў рэстараны амерыканскай сеткі пасля таго, як Mcdonald ' s сышоў з Расіі ў траўні 2022 года з-за вайны ў Украіне. Але расійская сетка ў Беларусь так і не прыйшла, а на месцы «макаў» дагэтуль працуюць безыменныя рэстараны.

Гэты матэрыял падрыхтаваны дзякуючы вашай падтрымцы на Patreon

Hrodna.life працуе для вас. Калі вам падабаецца наша выданне, калі ласка, падтрымайце нас, стаўшы падпісчыкамі на Patreon. Гэта дазволіць нам рыхтаваць яшчэ больш цікавых аўтарскіх матэрыялаў.

«Усе чэкі маюцца»

Аляксандр прадае два пакуначка соуса. Цана дагаворная. Абвестка з’явілася 28 студзеня.

«Арыгінальны кетчуп Mcdonald’s. Арыгінальны смак, які мы, на жаль, страцілі два месяцы таму. Mcdonald’s заўсёды асацыяваўся з сям’ёй. Хочаце зноў адчуць былыя ўспаміны ад незабыўнага і ўнікальнага густу, успомніць сябе дзіцем, які марыць пабываць у гэтым чароўным месцы і паспрабаваць фірмовы кетчуп? Вось рашэнне!!! Усе чэкі маюцца, кетчуп арыгінальны з Еўропы», — напісаў карыстальнік Аляксандр.

Соус з McDonald’s. Фота: kufar.by

Шопер і цацкі

За два рублі можна купіць цацкі з Mcdonald’s. Карыстальнік ААААА сцвярджае, што яны ў выдатным стане. Прадавец можа выслаць цацкі поштай.

Цацкі з McDonald’s прадае і Ірына. Ім ад года да трох. Кошт — 2,5 рублі.

Яшчэ адзін гродзенец спрабуе прадаць шопер Mcdonald’s за 20 рублёў. Ён сцвярджае, што шоппер ў новым стане і не выкарыстоўваўся. Аб’ява ўжо знікла.

А што ў вобласці?

За вінтажныя смурфікаў з «маку» у Лідзе просяць 18 рублёў. За верталёт My little pony ў Смаргоні просяць 30 рублёў - у падарунак ідуць два поні з Mcdonald’s. У цэлым, купіць цацкі можна коштам ад 1 да 20 рублёў.

Байчэй бізнэс ідзе ў Мінску. Тут за 13 рублёў прапануюць скрынку ад бульбы фры з Mcdonald’s. Карыстальнік Сяргей падкрэслівае, што яна — «original». Цацкі і фігуркі прапануюць па цане ад 0,5 да 10 рублёў.

Скрынка ад бульбы фры. Фота: kufar.by

Навошта захоўваць скрынку ад бульбы фры?

Гродзенскі калекцыянер пачуў аб продажы рэчаў з McDonald’s упершыню. Па яго словах, складана ацаніць каштоўнасць, напрыклад, фігуркі. Кожны лот каштуе столькі, колькі за яго гатовыя заплаціць. Людзі збіраюць усё, што заўгодна — піўныя гурткі, цацкі, манеты. Таму нядзіўна, што хтосьці купіць рэчы з Mcdonald’s. Нягледзячы на тое, што сетка працуе ў суседніх краінах, гаворка ідзе менавіта пра беларускі Mcdonald’s. Ён ужо стаў гісторыяй — таму атрымаў каштоўнасць. «Магчыма, хтосьці пазнаёміўся ва ўстанове са сваёй будучай жонкай, і ў яго нават скрынка з-пад бульбы фры ў Mcdonald’s выклікае сентыментальныя пачуцці».

«Увогуле, калекцыянаванне, назапашванне, збіранне ўласціва жывым істотам. Раней людзі назапашвалі ўтылітарныя рэчы на будучыню. Нашы бабулі і бацькі куплялі ўсё, што можна купіць, бо заўтра ў краме і гэтага магло не быць. А ёсць калекцыянаванне настальгічнае: рэчы з падарожжаў, візітаў, ад сяброў. Бо гэта памятная рэч», — распавёў яшчэ адзін калекцыянер з Гародні.

У калекцыянавання могуць быць і сацыяльныя прычыны. Такім чынам людзі могуць хацець паказаць прыналежнасць да нечага — нейкай культуры або статусу. Плюс — жаданне чымсьці валодаць. Не ўсе будуць шанаваць пэўную рэч — тыя, для каго гэта мае значэнне.

«Для мяне на сённяшні дзень Mcdonald’s не мае вялікага значэння. Але як калекцыянер я дапускаю, што калі там будзе нейкая маркіроўка, што гэта гродзенскае аддзяленне, то калі-небудзь гэта будзе прышпільная калекцыйная штука».

Кошт залежыць ад попыту і ажыятажу. На думку калекцыянера, наўрад ці рэчы з Mcdonald’s будуць каштаваць дорага — іх можна купіць у суседняй краіне.

Чытайце таксама: Сышла эпоха і кропка. Ад Mcdonald’s у Гродне засталіся толькі ўспаміны

Падзяліцца

Апошнія запісы

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024

Байкфэсты, Viva Braslav і электронная музыка ў антуражы Burning Man. Сабралі фестывалі лета-2024 у Беларусі

Паслухаць класіку ці джаз у замкавым двары, патусавацца з байкерамі на беразе возера, адзначыць Купалле…

10 мая 2024