Карыснае

«Мэндзі»: Нікалас Кейдж вяртаецца ў «нізкапробных» жахах, якія насамрэч — адзін з лепшых фільмаў года

Нікалас Кейдж вяртаецца ў сапраўдным «свяце жаху», поўным бессэнсоўнага крывавага трэшу. Пры гэтым карціна зроблена настолькі па-майстэрску і атмасферна, што ў гэтым жанры здольная атрымаць статус культавай.

Фільм «Мэндзі», які выйшаў нядаўна ў кінатэатрах, заявіў аб сабе на фестывалі амерыканскага кіно «Сандэнс». Пасля гэтага кінаагляду крытыкі прызналіся ў вар’яцкай любові да фільма і заявілі пра вяртанне з нябыту некалі любімага мільёнамі Нікаласа Кейджа. Калі наконт пачатку ўзыходжання былой зоркі Галівуду я б паспрачаўся, то новае кіно з яго удзелам патрабуе ўважлівага разважання пасля ўбачанага.

З анатацыі да фільма цікаўны глядач даведаецца, што дрывасек Рэд будзе помсціць фанатыкам за забойства каханай дзяўчыны. За немудрагелістасцю такога сюжэтнага апісання хаваецца кіно, якое цяжка аднесці да вызначанага жанру.

Аўтар фільма, Панас Касматас, вядзе апавяданне з дапамогай жахлівых элементаў хорару, і праз крывавыя прыёмы бессэнсоўнага трэшу, і агулам прагляд праходзіць скрозь прызму псіхадэлічнага трыпу, падобнага да наркатычнага трансу. Уся атмасфера фільма падобная да ап’янення арганізму, калі вочы могуць падмануць свядомасць і выдаваць сапраўднае за сон. Падабраныя ідэальна музыка і відэашэраг будуць узмацняць эфект сюррэалістычнага экраннага вар’яцтва.

І як ні дзіўна, усе пералічаныя «недахопы» карціны з’яўляюцца бясспрэчнымі вартасцямі і робяць аўтарскую працу Касматаса адной з самых выбітных у гэтым годзе. Бездакорны мерны рытм фільма «Мэндзі» — тое, чаго не хапае іншым прадстаўнікам кінематографа, асабліва масавага.

Маючы дастаткова сціплае апавяданне, Панас Касматас з дапамогай дзіўнай працы святлафільтраў стварыў візуальнае «свята жаху», падобнае да ​​італьянскіх жахаў 1970-х гг. Наяўнасць цёмна-сіняга колеру падманвае, надаючы заспакаенне перад набліжэннем хвалююча жаху, а барвова-чырвоная гама апавяшчае пра перамогу «жаху» над рэальнасцю. Узмацняе эфект псіхадэлікі ўнікальны метал-саўнд Ёхана Ёхансана, які дае кожнаму эпізоду яшчэ больш своеасаблівасці і набліжае нас да лінчаўскай атмасферы знакамітага «Твін Пікс».

«Мэндзі» атрымоўваецца граматна балансаваць паміж разнавіднасцямі аднаго жанру жахаў: паміж другагатункавым нізкабюджэтным слэшарам і эстэтычным прадстаўніком класічнага хорару. Фанатычная жорсткасць помсты аддае празмернай таннасцю, але калі скрываўлены Кейдж пачынае махаць сваёй архетыпічнай сякерай, перад намі аказваецца тонка вывераны хорар-баявік.

Хоць рэжысёр Панас Касматас і хацеў адвесці гледача ў «залюстаркоўе жаху», яму не ўдалося да канца размыць галоўных персанажаў фільма. Сама Мэндзі ў выкананні англічанкі Андрэа Райзбара выступае сімвалам безаблічнага анёла, які сваім каханнем ратуе суровую душу Рэда (Кейджа). Але трагічныя абставіны вымусяць яго апусціцца ў Пекла, каб дамагчыся справядлівасці. Калі хто-небудзь вырашыцца даглядзець гэты фільм, у кожнага будзе сваё індывідуальнае ўяўленне пра філасофію карціны.

Рэжысёр Панас Касматас сваім тварэннем «Мэндзі» даказвае, што талент і фантазія ўнікальнага аўтара дазваляе стварыць на тэрыторыі нізкапробнага кіно добрыя карціны. «Мэндзі» не стане хітом кінапракату, але можа прэтэндаваць на культавасць сярод аматараў жанру.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024

Кінуў амерыканскі футбол, каб займацца рэслінгам. Гродзенец Мікалай пачаў у Швецыі выступаць на рынгу і нават «змяніў імя»

Гродзенца Мікалая Лапкоўскага на вуліцах Стакгольма могуць назваць Дзімам - і ён адгукнецца. Менавіта пад…

12 красавіка 2024

Топ-7 касмічных вуліц Гродна: куды пайсці на шпацыр у Дзень Касманаўтыкі

Сусветны дзень касманаўтыкі адзначаюць 12 красавіка. У Гродне пра яго нагадваюць касмічныя тапонімы - турфірма…

12 красавіка 2024