Горад

Раёны, кварталы: лётаем над Дзевятоўкай

У склад горада Дзевятоўка ўвайшла ў 1980-х. Раней яна была звычайнай прыгараднай вёскай, а потым тыповым «спальнікам». Сітуацыя значна змянілася цягам апошняга дзесяцігоддзя. Тут з’явіліся школа, паліклініка, супермаркеты, касцёл, а зараз будуецца царква. Дзевятоўка была першым гарадскім мікрараёнам, дзе з’явіўся «законны» мінірынак. Чаго на Дзевятоўцы дакладна не хапае, дык гэта зялёных паркавых зонаў і месцаў адпачынку. Адзіныя зялёныя дзялянкі - сады каля прыватных хатаў ды старыя могілкі.

З гарадскіх мікрараёнаў Дзевятоўку вылучае «кіношнае» мінулае. У 1983 годзе тут здымалі культавы фільм «Белыя росы». Балагура Ваську Ходаса там сыграў Мікалай Карачанцаў, яго жонку — Галіна Польскіх, а «ракавога» каханка Мішку Кісяля выконваў Станіслаў Садальскі. Старых жыхароў Белых росаў, Фядоса і Цімафея, ігралі Усевалад Санаеў і Барыс Новікаў. Фільм пра добрых і мудрых беларусаў літаральна расцягнулі на цытаты.

Дурак. Приезжай. Дают квартиру в городе с удобствами. Я загнусь, тебе останется. Батька.

***

Скоро городским буду. С балкона людям на макушки поплевывать.

-Тебе Федос сколько?

-А ты что, краев не видишь?

-Виноват.

-Смеются ж все над ней, и над тобой дураком.

-Смеются, не плачут.

-Скажи мне бать, как прожить, чтобы не притомиться.

-Пить меньше надо.

Былая папулярнасць фільма не дапамагла ўратаваць прыватныя дамкі, дзе здымалі кіно. Пытанні ўшчыльнення аказаліся важнейшым за настальгію. Летась дакладна тая частка, дзе праходзілі здымкі, пайшла пад знос. На яе месцы зараз будуецца тыповы панэльны шматпавярховік.

У памяць пра кінавёску адну з новых вуліц раёна назвалі Белымі росамі. На месцы здымкі захавалі калодзеж, каля якога ў фільме разварочваўся шэраг драматычных падзей.

Там усталявана інфармацыйная шыльда. Вучні і настаўнікі суседняй гімназіі № 6 ствараюць музей вёскі Дзевятоўка.

Глядзіце на Дзевятоўку з вышыні птушынага палёту ў нашым відэа:

youtu.be/mVe-t2dB3yY

Падзяліцца

Апошнія запісы

Канец свету і «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»: чым мы жылі і што чыталі ў 2012

Прарывы навукоўцаў і ажыятаж на бункеры перад “канцом свету”, адноўлены Нясвіж і чаканне 650 тысяч…

15 ліпеня 2025

Ад чаявання з баранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет

Рускі дом у Гродне працуе крыху больш за год - і за гэты час правёў…

14 ліпеня 2025

Глядзі і плач! Якое зялёнае было Гродна некалі (а зараз цалкам лысае)

Колькі страціў наш горад у зеляніне ў апошнія дзесяцігоддзі. А раней ён тануў у ёй!…

13 ліпеня 2025

«Малая Катынь». 80 гадоў таму пад Гроднам пачалася найбуйнейшая пасляваенная карная аперацыя

80 гадоў таму — 12 ліпеня 1945 года ў Аўгустоўскай пушчы — на тэрыторыі сучаснай…

12 ліпеня 2025

Намаляваў Лукашэнку ў пекле, збіраўся распісваць Стары замак. Чым вядомы мастак і палітвязень Алесь Пушкін, які загінуў у Гродне

Два гады таму ў турме Гродна памёр Алесь Пушкін. Ён быў палітвязнем яшчэ ў савецкай…

11 ліпеня 2025

«Сам факт існавання — прапаганда». Абмеркавалі з актывістам закон аб забароне прапаганды гомасэксуальнасці і чайлд-фры

Урад Беларусі прапанаваў дапоўніць КаАП. Калі закон прымуць, то беларусаў змогуць штрафаваць за "прапаганду гомасэксуальных…

10 ліпеня 2025