Горад

“Вернем у Гродна каралеву!” Гродзенцы стварылі петыцыю аб ушанаванні Боны Сфорца

Петыцыя аб ушанаванні памяці Боны Сфорцы ў Гродне з’явілася ў сеціве 8 чэрвеня. Яе стварылі блогер Яўген Аснарэўскі і журналістка Ірына Новік. Меркаваннем аўтараў, шматлікія заслугі каралевы і вялікай княгіні вартыя ўшанавання ў Гродне, які часта называюць каралеўскім горадам. Падпісаць петыцыю можна да 22 чэрвеня. Пасля дакумент будзе скіраваны для разгляду ў Гродзенскі гарвыканкам.

Вернем Бону Сфорца ў Гродна!

“Пры Боне Сфорцы ў горадзе брукавалі вуліцы, наладжвалі вадаправод, чысцілі калодзеж. Яна ж клапацілася аб спраўнасці гарадскога гадзіннiка ды займалася рамонтам Фары Вітаўта. Менавіта дзякуючы каралеве і вялікай княгіні Боне Сфорца Гродна атрымаў герб – мяркуецца, што гэта быў той самы алень Святога Губерта, якім горад карыстаецца і зараз. І паловы гэтых заслуг дастаткова для таго, каб паставіць каралеве помнік. А яна ж яшчэ і пабудавала касцёл і кляштар Святога Духа, які служыў бальніцай ды прытулкам для беднякоў, – кажа Яўген Аснарэўскі. –  Дарэчы, будынак манастыра захаваўся, хоць пра яго мала хто ведае”.

“Гісторыя захавала вельмі мала жаночых імёнаў. Звычайна жанчыны заставаліся ў цені мужчынаў, якія вяршылі лёсы свету. Трэба было стаць насамрэч выбітнай асобай і дзяячкай, каб пакінуць след у гісторыі. З помнікамі, гарадскімі скульптурамі ды іншымі знакамі пашаны знакавым жаночым асобам – тая ж сітуацыя.  Адзіная жанчына, уганараваная ў цэнтральнай частцы Гродна – Эліза Ажэшка. Постаць яшчэ адной выбітнай асобы, Боны Сфорца, стала б не толькі ўпрыгожаннем горада, але і палепшыла б бачнасць ролі жанчын у гісторыі”, – адзначае Ірына Новік.

Меркаваннем Яўгена Аснарэўскага, заслугі Боны перад Гродна цалкам параўнальныя з заслугамі Баторыя.

“Пры гэтым імя Баторыя ўсё-такі неяк увекавечана ў горадзе, хоць гэтага i недастаткова, а вось iмя каралевы Боны – не. І мы хочам прыцягнуць да гэтага факта ўвагу і па магчымасці выправіць такую несправядлівасць”.

Падпісаць петыцыю можна да 22 чэрвеня, пасля чаго яна будзе накіравана на разгляд у Гродзенскі гарвыканкам. 

 

 

 

 

Апошнія запісы

Вынікі 2025 года: адкрыццё (і закрыццё) межаў, вызваленне палітвязняў, затрыманне блогераў і шмат будоўлі

Напрыканцы года рэдакцыя Hrodna.life традыцыйна падводзіць вынікі падзей у Гродне і рэгіёне. У 2025 годзе…

31 снежня 2025

Ператвары камаз у замак і атрымай прыз за кемлівасць. Чаму вучыць беларускі паліндром

Аднойчы беларус атрымаў 1500 долараў толькі за тое, што ведаў пра паліндром. Гэта такія словы…

30 снежня 2025

Каго Гродзенская вобласць страціла ў 2025 годзе

У канцы года Hrodna.life традыцыйна ўспамінае тых, для каго 2025-ы стаў апошнім. Сярод іх -…

30 снежня 2025

За мяжой шануюць, у нас руйнуюць. Як “Гродзенская праўда” піша пра перапахаванні ахвяр вайны ў Беларусі і за мяжой

“Эстонцы працягваюць раскопваць магілы”, — паведамляе праўладная “Гродзенская праўда”. Чаму дзяржаўнае выданне крытыкуе раскопкі за…

30 снежня 2025

«Калі гэта было… Гадоў сто назад». Успамінаем снежныя зімы ў Гродне і разбіраемся, ці варта чакаць снег на Новы год

Гродна крыху прыпарушыла снегам. Сіноптыкі абяцаюць, што ў пераднавагоднія дні чакаюцца снег, галалёдзіца і тэмпература…

30 снежня 2025

Таямніцы без замкоў. 7 гісторый, схаваных за дзвярыма гістарычных будынкаў Гродна

Дзверы, за якімі пачынаўся заапарк і дзверы, за якімі нарадзіліся многія гродзенцы. Дзверы, як у…

29 снежня 2025