Людзі і справы

Караеў або Каранік? Хто цяпер галоўны ў Гродне

На пасадзе памочніка прэзідэнта па Гродзенскай вобласці экс-міністр унутраных спраў Юрый Караеў займацца кадравымі пытаннямі і будзе асабіста кантраляваць выкананне даручэнняў Аляксандра Лукашэнкі. Ён жа будзе аналізаваць грамадска-палітычную сітуацыю ў рэгіёне, прымаць званкі ад грамадзян на прамой тэлефоннай лініі і праводзіць асабістыя прыёмы. Рэдактарка Hrodna.life разабралася, навошта ўлада накіравала сілавікоў-цяжкавагавікоў у рэгіёны і чаму для іх гэта не паніжэнне.

Адной з галоўных задач новага памочніка-інспектара Аляксандр Лукашэнка назваў кантроль за дзейнасцю кадраў:

“Цалкам. Усіх кадраў у галіне. Ад старшыні сельскага савета, кіраўніка прадпрыемства да губернатара”.


Чытайце таксама: Министр времени коронавируса. Что еще известно про Караника, нового руководителя Гродненской области


Калі ў 2019 Караева прызначылі міністрам унутраных спраў, ён заявіў, што міліцыя краіны будзе пазбаўляцца ад іміджу «карнага органа» і сыдзе ад прымянення «палачна-галачнай» сістэмы. У адным з апошніх у 2020 годзе выказванняў на пасадзе экс-міністр хацеў “да кожнага раённага міліцыянта данесці, што тваё жыццё залежыць ад таго, наколькі ты хутка выхапіш зброю”. Аб тым, як будзе кантраляваць кадры вертыкалі ў Гродзенскай вобласці, ён пакуль не выказваўся.

Працаваць з ружай вятроў і разагнаць аблокі над Гродна?

Прызначаючы новага памочніка 29 кастрычніка Лукашэнка адзначыў, што цяпер ён будзе адказваць таксама за агульную бяспеку рэгіёну:

“Хай невялікія там былі гэтыя акцыі — 1-2 тыс., але тым не менш. Асабліва ў Гродне. Гэта што такое: заклікаюць спыніць «Гродна Азот» ці зладзіць страйк. А калі выбух… Там жа высокатэхналагічная небяспечная вытворчасць. Не дай бог, што здарыцца — Гродна побач, накрые цалкам. А ружа вятроў заходняя. Там круціць гэты вецер, над Гродна разнясе воблака, загінуць тысячы і тысячы людзей. З гасцямі амаль паўмільёна ў Гродне круціцца. Таму пытанне грамадскай бяспекі — найважнейшы пытанне”.

Чытайце также:

“Гэта пачалося яшчэ зімой, з прызначэння генерал-маёра КДБ Сяргеенкі кіраўніком прэзідэнцкай адміністрацыі. Цяпер сілавікі на пастах і прэм’ер-міністра, і кіраўніка КДК. Нядзіўна, што гэты трэнд пайшоў і ў рэгіёны”, – пракаментаваў для Hrodna.life аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Вадзім Мажэйка.

Аляксандр Лукашэнка казаў, што разглядаў для экс-міністра і іншыя варыянты. Праўда, не зразумела – якія. «Але ўсё-ткі думаю, што гэта найважнейшае. Там ёсць над чым працаваць».

Як працуе памочнік прэзідэнта

Формы працы памочніка прэзідэнта з грамадзянамі – прамыя тэлефонныя лініі, наведванні прадпрыемстваў рэгіёну і асабісты прыём. На 2 лістапада сайт Гродзенскага аблвыканкама не прыводзіць дадзеных аб тым, калі памочнік прэзідэнта плануе наведаць Гродзеншчыну.

Як звярнуцца да памочніка прэзідэнта, інспектара па Гродзенскай вобласці:

  • патэлефанаваць на “прамую тэлефонную лінію” па нумары 8(0152) 73-56-44 з 8.00 да 17.00 (акрамя суботы і нядзелі);
  • адправіць зварот па пошце на адрас: 230023, Гродна, вул. Ажэшкі, 3;
  • адправіць зварот у электронным выглядзе – праз форму на сайце аблвыканкама.

Павышэнне або паніжэнне?

Рух сілавікоў у Мінск, Гродна і Брэст не падобны да звычайнай ратацыі кадраў, упэўнены аналітык Вадзім Мажэйка: “Тое, што раней было б відавочным паніжэннем у пасадзе, цяпер выглядае як адказная місія ў цяжкі час. Нездарма гэта “паніжэнне” суправаджаецца прысваеннем Караеву і Барсукову пазачарговых званняў генерал-лейтэнанта міліцыі”.

Да таго ж, 3 лістапада стала вядома, што з прызначэннем на пасаду памочніка па Гродзенскай вобласці Караева пакінулі ў кадрах МУС і прыкамандзіравалі да адміністрацыі прэзідэнта.

“Гэта можа быць часткай спробы разрадкі грамадскага канфлікту, “перагортвання старонкі”, – лічыць Вадзім Мажэйка. – Прыбіраючы з прыкметных пасад Караева і Вакульчыка, улада можа разлічваць на зніжэнне градуса грамадскага напружання. Зрэшты, для гэтага трэба рэальнае змяненне ў першую чаргу не асобаў, а падыходаў працы сілавікоў, спыненне гвалту супраць мірных пратэстоўцаў. Пакуль рана казаць, што ў гэтым кірунку будуць зрухі”.

Пра супрацоўніцтва Караніка і Караева

У эфіры СТВ 30 кастрычніка Юрый Караеў распавёў, што пазнаёміўся з былым міністрам аховы здароўя, цяперашнім старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Каранікам, 11 чэрвеня 2019 года:

“Мы ў адзін дзень прызначаліся на пасады міністраў у гэтым палацы, да гэтага я яго не ведаў. Але вось там пазнаёміліся, і вось гэтая пандэмія прымусіла працаваць разам, у звязку. Скажу, што МУС вельмі нямала дапамагло Міністэрству аховы здароўя ў гэтым пытанні, і мы вельмі добра супрацоўнічалі, у тым ліку і ў вытворчасці сродкаў абароны, і ў кантролі за самаізаляцыяй, і ў ахове месцаў лячэння, каб рэжым выконваўся каранціну, таму што ў нас ва ўстановах сапраўды было ўсё правільна пастаўлена з пункту гледжання, каб не заражалі новыя людзі і гэта бескантрольна не было”.

Як менавіта новы інспектар будзе цяпер кантраляваць былога калегу па кабінеце міністраў, не ясна. Змяненняў ва ўказе аб дзейнасці памочнікаў прэзідэнта яшчэ няма. Падрыхтаваць і ўдасканаліць адпаведную прававую базу Лукашэнка даручыў старшыні Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі беларусь Наталлі Качанавай: «Таму што іх паўнамоцтвы будуць значна шырэй. Я не хачу цяпер канкрэтызаваць іх экспромтам”.

Хто раней быў памочнікам прэзідэнта па Гродзенскай вобласці

Папярэднік Караева, Іван Лаўрыновіч, займаў пасаду памочніка прэзідэнта па Гродзенскай вобласці з студзеня 2019 года. Аб яго прызначэнні на новы пост пасля 29 кастрычніка не паведамлялася.

Да Лаўрыновіча гродзенскім памочнікам прэзідэнта быў Сяргей Раўнейка. Яго прызналі вінаватым у вымагальніцтве і атрыманні хабару ў памеры $200 000. У ліпені 2019 ён асуджаны Вярхоўным судом да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

З Акрэсціна – у Forbes. Беларуска прадавала ў Чэхіі замкі, а цяпер вучыць, як стаць арыстакратам

Адлічаная студэнтка Наталля Маковік з 90-х здзівілася б, убачыўшы сябе цяпер. Яна перадала бізнэс па…

5 лютага 2026

“Клубничка” і “бабочки”. Мануал па скажэнні рэчаіснасці ад “Гродзенскай праўды”

Штомесяц абласная праўладная газета ў рубрыцы “Окошко в Европу” робіць разбор “забугорных” навін. Пад тэкстамі…

30 студзеня 2026

Арцыменя, Прасняк і «чаўнакі». Тры рэзанансныя злачынствы Гродна, якія дагэтуль не раскрытыя

Шэсць гадоў таму, 14 студзеня 2020 года, у вёсцы Чэхаўшчызна пад Гроднам застрэлілі прадпрымальніка Аляксандра…

29 студзеня 2026

Гродна перавялі на LED-свяцільнікі для эканамічнай выгады. Як гэта паўплывае на здароўе людзей і прыроду?

Вуліцы Гродна цяпер святлейшыя ноччу, а плацім мы за гэта менш - дзякуючы новаму LED-асвятленню.…

27 студзеня 2026

«Плаці, калі выкідваеш». Як беларуска сартавала смецце ў шасці краінах свету

Беларуска Марыя Ігнаценка (імя змененае) з Мінска паспела пажыць у шасці краінах свету. Усюды яна…

27 студзеня 2026

Бунт супраць продкаў Дастаеўскага. Адкуль у вёсцы пад Янавам «казацкія» могілкі?

Вёска Дастоева падарыла прозвішча роду Фёдара Дастаеўскага. Але гэтая зямля захоўвае і памяць пра трагічныя…

26 студзеня 2026