«Калі б я быў мэрам». Мечыслаў марыць аб «жывым» Новым Свеце, дарослых дрэвах і вялікай дзіцячай пляцоўцы

На TUT.BY праходзіць конкурс «Калі б я быў мэрам»? Любы чытач мог даслаць свае ідэі па паляпшэнні горада. Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон прапануе сваё бачанне «горада мары» – з новым цэнтрам старога Гродна, зручнымі веладарожкамі і самай вялікай дзіцячай пляцоўкай.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY
Фота: Кацярына Гардзеева, TUT.BY

Рэгенерацыя ўсяго гістарычнага цэнтра

Гродна – горад, які з кожным годам наведвае ўсё больш і больш турыстаў. Унутры краіны абласны цэнтр пазіцыянуецца як самы еўрапейскі, самы прыгожы горад з вялікай колькасцю помнікаў архітэктуры. Парадаксальна, але факт: сучасны гістарычны цэнтр самага прыгожага горада краіны не мае … цэнтра, лічыць Мечыслаў. У ім няма той адпраўной кропкі, дзе сыходзяцца ўсе галоўныя гістарычныя вуліцы горада, а менавіта – цэнтральнай плошчы ў еўрапейскім разуменні гэтага слова.

Сучасныя плошчы – Савецкая і Леніна – з’явіліся ў савецкі час, яны вырваныя з кантэксту архітэктурнага і гістарычнага асяроддзя.
Цяпер настаў час вярнуць гораду яго сэрца – Рыначную плошчу з усімі згубленымі архітэктурнымі дамінантамі: Касцёлам Найсвяцейшай Панны Марыі (Фарай Вітаўта), Ратушай і палацам Радзівілаў.

«Калі б я быў мэрам». Мечыслаў марыць аб «жывым» Новым Свеце, дарослых дрэвах і вялікай дзіцячай пляцоўцы

Будынак касцёла трэба, лічыць наш мэр, адбудаваць у першапачатковым абліччы – такім, якім ён быў у канцы XVI стагоддзя, і ў нас дастаткова матэрыялаў для яго навукова абгрунтаванага аднаўлення. Мечыслаў упэўнены, што найбольш дарэчным будзе выкарыстоўваць яго адначасова як у якасці храма, так і культурнага цэнтра. Падобным чынам зрабілі ў касцёле святога Яна ў Гданьску.

Пры гэтым службы ў храме дазволена будзе праводзіць як каталікам, так і праваслаўным, паколькі будынак больш за чатыры стагоддзі было галоўным каталіцкім храмам горада і больш стагоддзя – праваслаўным Сафійскім саборам. Будынак павінен стаць злучаючым звяном для двух галоўных канфесій.

«Калі б я быў мэрам». Мечыслаў марыць аб «жывым» Новым Свеце, дарослых дрэвах і вялікай дзіцячай пляцоўцы

Ратушу варта аднавіць у такім выглядзе, у якім яна была перабудавана ў пачатку XIX стагоддзя, лічыць гісторык. Гэта будзе месца пасяджэння гарадскога савета, а таксама правядзення ўрачыстых і агульнагарадскіх мерапрыемстваў, канферэнцый. А вось над канцэпцыяй будынка палаца Радзівілаў, стаўшы мэрам, Мечыслаў папрацаваў бы – бо будынак перабудоўваўся і дабудоўваўся некалькі разоў.


Апошняя воля Брэгмана: як яўрэйскі багацей праз 120 гадоў дабудаваў гродзенскі палац Радзівілаў


У падвалах палаца, якія часткова захаваліся і знаходзяцца пад пластом тратуарнай пліткі Савецкай плошчы, маглі б размясціцца кавярні і рэстараны, а ў самім будынку – гасцініца.

«Калі б я быў мэрам». Мечыслаў марыць аб «жывым» Новым Свеце, дарослых дрэвах і вялікай дзіцячай пляцоўцы

У апошні час пусткі ў гістарычным цэнтры горада пачалі актыўна выстаўляць на аўкцыёны. Інвестары, якія набываюць гэтыя ўчасткі, пачынаюць узводзіць там будынка паводле свайго меркавання, часта псуючы выгляд горада. Каб пазбегнуць падобнага, Мечыслаў прапанаваў бы скласці падрабязны план рэгенерацыі ўсяго гістарычнага цэнтра, дзе будуць дакладна паказаныя і змадэляваныя ўсе найбольш каштоўныя страчаныя гістарычныя кварталы, якія варта аднавіць. Інвестару будуць прапанаваныя гатовыя праекты, а не пустыя ўчасткі. Гэта дазволіць адрадзіць горад, а не забудаваць яго бетоннымі «монстрамі» з састарэлай архітэктурай.

«Калі б я быў мэрам». Мечыслаў марыць аб «жывым» Новым Свеце, дарослых дрэвах і вялікай дзіцячай пляцоўцы

Надаў бы ўвагу Мечыслаў і Новаму Свету – раёну з унікальнай забудовай, які моцна пацярпеў за апошнія дзесяцігоддзі. У старадаўніх будынках тут лёгка могуць размясціцца бары, пабы, хостелы, офісы. Трэба толькі ўдыхнуць у іх жыццё, піша гісторык.


“Новы Свет – гэта наша гісторыя”. Чытачка распавядае пра сваю сям’ю, якая жыве на Міцкевіча больш за 100 гадоў

«Калі б я быў мэрам». Мечыслаў марыць аб «жывым» Новым Свеце, дарослых дрэвах і вялікай дзіцячай пляцоўцы

Будынак турмы ў цэнтры горада новы мэр прапанаваў бы вярнуць гараджанам – напрыклад, пад корпуса універсітэта, які варта назваць у гонар Стэфана Баторыя.

«Калі б я быў мэрам». Мечыслаў марыць аб «жывым» Новым Свеце, дарослых дрэвах і вялікай дзіцячай пляцоўцы

Вярнуць вуліцам гістарычныя назвы. Паставіць помнікі Баторыю, Вітаўту і Каханоўскаму

Многія гарадскія вуліцы носяць назвы ў гонар цяпер ужо мала каму знаёмых савецкіх дзеячаў і рэвалюцыянераў. Гораду трэба вярнуць гістарычныя назвы вуліц, лічыць гісторык. А вось вуліцам, створаным у савецкі перыяд, даць новыя назвы, якія б адпавядалі новаму ўяўленню пра гісторыю і культуру нашага народа (БЛК – у бульвар Браніслава Тарашкевіча, Кабяка – Васіля Быкава, праспект Касманаўтаў – праспект князя Вітаўта і г.д.).

Адмовіўся б наш мэр і ад традыцыі называць вуліцы ў новых мікрараёнах абстрактнымі тэрмінамі: Багатая, Зялёная, Яблыневая, Загадкавая. У нас вельмі шмат выдатных асоб, чые імёны варта ўвекавечыць у назве вуліц, лічыць гісторык – і першым у гэтым спісе павінен стаць Васіль Быкаў.


Пазбавіцца дэманаў рэвалюцыі: з якіх вуліц трэба пачаць перайменаванне ў Гродне


Найбольш значных гістарычных персанажаў трэба ўвекавечыць у выглядзе помнікаў. У першую чаргу, Стэфана Баторыя – у выглядзе коннай скульптуры на Рынкавай плошчы. На месцы драўлянага помніка Вітаўту паставіць бронзава-каменны з выявай князя ва ўвесь рост. З дзеячаў мінулага стагоддзя заслугоўвае помніка Ян Каханоўскі – заснавальнік гродзенскага заапарка, які ў гады нямецкай акупацыі ахвяраваў сваім жыццём, каб выратаваць ад расстрэлу іншага чалавека, бацькі шасцярых дзяцей.

Пра іншых дзеячаў, напрыклад каралеву Бону Сфорца, наш мэр таксама б не забыўся і зрабіў у гонар іх мемарыяльныя табліцы на будынках. Помнік Леніну і мемарыяльную табліцу ў гонар Дзяржынскага на вуліцы Ажэшкі перадаў бы музею.

Добраўпарадкаванне набярэжнай Нёмана і даліны Гараднічанкі

Асаблівую ўвагу новы мэр надаў бы добраўпарадкаванню набярэжнай Нёмана і даліны Гараднічанкі. Уздоўж ракі трэба высадзіць дрэвы, паставіць лаўкі, арганізаваць месцы для летніх кафэ. Даліна Гараднічанкі ад вуліцы Горкага да ўпадзення ў Нёман таксама з’яўляецца месцам з вялізным патэнцыялам, упэўнены гісторык. Тут трэба стварыць гарадскі парк, пабудаваць футбольныя пляцоўкі. Рэчку б ачысцілі ад назапашанага смецця.


Набярэжная, за якую нам сорамна. Чаму трэба давесці да ладу дарогу ля Каложы як мага хутчэй

«Дикая» долина Городничанки занимает огромную площадь в сердце города и никак не используется в городской среде
«Дзікая» даліна Гараднічанкі займае велізарную плошчу ў сэрцы горада і ніяк не выкарыстоўваецца ў гарадскім асяроддзі

Азеляненне, веладарожкі, дзіцячыя пляцоўкі

З кожным годам горад губляе велізарныя плошчы зялёных насаджэнняў у межах «добраўпарадкавання», лічыць Мечыслаў і кажа пра тое, што машына для перасадкі вялікіх дрэў, набытая за гарадскія сродкі каля дзясятка гадоў таму за немаленькую суму, практычна не выкарыстоўваецца.

Замест дарослых дрэў, як гэта робяць у развітых краінах, у горадзе высаджваюць маленькія дубчыкі, большасць з якіх на другі год высыхаюць. Азеляненню горада трэба надаць вялікае значэнне. Асаблівую ўвага новы мэр звярнуў бы на новыя мікрараёны, дзе практычна адсутнічаюць дрэвы.

«Калі б я быў мэрам». Мечыслаў марыць аб «жывым» Новым Свеце, дарослых дрэвах і вялікай дзіцячай пляцоўцы
Асноўная маса зялёных насаджэнняў, якія высаджваюцца ў горадзе – маленькія пруткі. Большасць з іх не прыжываецца на першым жа годзе
«Калі б я быў мэрам». Мечыслаў марыць аб «жывым» Новым Свеце, дарослых дрэвах і вялікай дзіцячай пляцоўцы
Вось такія дрэвы саджаюць у Варшаве. Яны вырошчваюцца ў спецыяльных гадавальніках

Таксама Мечыслаў заняўся б развіццём веладарожак. Ён лічыць, што гораду патрэбныя веладарожкі – такія як у Беластоку і Варшаве, каб на іх можна было дабрацца на ровары ў любы куток горада.

Велодорожка на БЛК. По ней не то что неудобно ездить на велосипеде — даже ходить!
Веладарожка на БЛК. Па ёй не тое што нязручна ездзіць на ровары – нават хадзіць!
Пример удобной велодорожки из Варшавы.
Прыклад зручнай веладарожкі з Варшавы

Таксама трэба звярнуць увагу на дзіцячыя пляцоўкі, лічыць Мечыслаў. У горадзе іх вельмі мала – а ў той жа Варшаве яны ёсць практычна ў кожным двары. І бацькі праводзяць з дзецьмі там па некалькі гадзін у дзень. У Каложскім парку гродзенец зрабіў бы самую вялікую ў горадзе дзіцячую пляцоўку з мяккім пакрыццём, каб сем’і часцей адпачывалі на прыродзе.

«Калі б я быў мэрам». Мечыслаў марыць аб «жывым» Новым Свеце, дарослых дрэвах і вялікай дзіцячай пляцоўцы
Большасць дзіцячых пляцовак у горадзе выглядаюць прыблізна так
«Калі б я быў мэрам». Мечыслаў марыць аб «жывым» Новым Свеце, дарослых дрэвах і вялікай дзіцячай пляцоўцы
Прыклады дзіцячых пляцовак, дзе дзеці праводзяць з бацькамі па некалькі гадзін у дзень. Варшава.

«Калі б я быў мэрам». Мечыслаў марыць аб «жывым» Новым Свеце, дарослых дрэвах і вялікай дзіцячай пляцоўцы

«Калі б я быў мэрам». Гарадзенец Мікалай марыць знесці абл- і гарвыканкамы


А яшчэ Мечыслаў увёў бы новую традыцыю – кожны год ладзіў конкурс праектаў для горада. Жыхары б самі прапаноўвалі свае ідэі, а пераможцы конкурсу атрымлівалі падтрымку і фінансаванне за кошт гарадскога бюджэту. Вельмі хацелася б, кажа Мечыслаў, каб у Гродне жыхары не проста фантазіравалі на тэму «Калі б я быў…», а мелі рэальную магчымасць увасобіць свае ідэі. Мы б жылі ў зусім іншым горадзе. Горадзе для людзей.

Як вам ідэі?

Выкарыстанне матэрыяла у поўным аб’ёме забаронена без пісьмовага дазволу рэдакцыі TUT.BY. Па дазвол звяртайцеся на nn@tutby.com

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: