«Ідуць перамовы з Ryanair і Wizz Air». Як працуе гродзенскі аэрапорт і ці прыляцяць сюды лоўкосты

Летась намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч казаў пра тое, што ў гродзенскі аэрапорт, магчыма, будуць лётаць лоўкост-кампаніі. Сёлета пасол Венгрыі ў Беларусі Жолт Чутора сустракаўся са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама: абмяркоўвалі ў тым ліку і пытанне аб магчымым адкрыцці рэгулярных рэйсаў авіякампаніі Wizz Air з Гродна. tut.by паглядзеў, як цяпер працуе гродзенскі аэрапорт і ці гатовы ён прымаць і адпраўляць бюджэтныя авіярэйсы.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

У 2014 годзе з Гродна пасля доўгага перапынку пачалі лётаць чартарныя рэйсы. Спачатку быў усяго адзін кірунак – Бургас у Балгарыі. Таксама з абласнога цэнтра можна было вылецець у Калінінград, аднак у гэтым сезоне палётаў у расійскі горад больш няма – нявыгадна. Затое чартараў стала больш: з Гродна можна паляцець у Ціват, Бургас, Анталію, Энфіду і Шарм-эль-Шэйх.


Улады абяцаюць беларусам лоўкосты і самалёт Гродна-Кракаў


– У нас дастаткова шчыльны графік. Пры гэтым – заўсёды поўная загрузка, – кажуць супрацоўнікі аэрапорта.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

Да пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя гродзенскі аэрапорт знаходзіўся каля вёскі Караліна. Ён абслугоўваў палёты ў Менск, Маскву, Кіеў, Гомель і Крым на самалётах АН-24.

Новы ж аэрапорт каля вёскі Абухава і трасы М6 пабудавалі ў 1983 годзе. Праз 10 гадоў яму быў прысвоены статус міжнароднага. Тут ёсць усё, што трэба для зручнасці пасажыраў: невялікая зала чакання, буфет, які працуе толькі падчас адпраўкі рэйсаў, пакой маці і дзіцяці, viр-зала. Працуюць службы мытнага, памежнага і санітарнага кантролю, склады для грузаў (у Гродне, акрамя пасажырскіх самалётаў, прылятаюць і грузавыя). Таксама ёсць умовы для захоўвання і адпраўкі грузаў паветраным, аўтамабільным ці чыгуначным транспартам. Над гродзенскім рэгіёнам праходзіць 14 міжнародных паветраных трас. Аэрапорт здольны забяспечваць кругласуткавы прыём і абслугоўванне паветраных судоў тыпу Іл-76, ТУ-214, “Боінг 737”, “Боінг 757” і Airbus A320, а таксама ўсе тыпы верталётаў. Даўжыня ўзлётна-пасадачнай паласы – больш за 2,5 кіламетра.

У хуткім часе пачнецца яе рэканструкцыя. Паласу падоўжаць да 3 кіламетраў і пашыраць. Гэта дасць магчымасць прымаць вялікія грузавыя самалёты тыпу “Боінг-747”. Такая магчымасць зараз ёсць толькі ў Нацыянальным аэрапорце.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

Перад вылетам у Шарм-эль-Шэйх у невялікай зале гродзенскага аэрапорта шумна і шматлюдна. Людзі праходзяць пашпартны кантроль і цярпліва чакаюць свой рэйс. Хутка на ўзлётна-пасадачную паласу прызямліцца самалёт, які даставіць ўжо адпачылых турыстаў, забярэ новых і стартуе ў неба.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

– У параўнанні з Кіевам, вядома, вылятаць з Гродна вельмі зручна. У аэрапорт можна прыехаць нават на таксі – не дужа накладна, – кажа адзін з пасажыраў Мікалай.

– Як вам ідэя з лоўкостаў з Гродна?

– Асабіста я б не лётаў. Лоўкост – гэта што? Маршрутка па сутнасці. Але гэта добрая магчымасць падарожнічаць для студэнтаў, напрыклад. Так што чым больш прапаноў на рынку авіяперавозак, тым лепш, – кажа Мікалай.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

Размовы пра тое, каб зрабіць гродзенскі аэрапорт пляцоўкай для лоўкостаў, былі даўно. Аднак, як кажа начальнік Гродзенскага філіяла «Белаэранавігацыя» Анатоль Купрашэвіч, арганізацыя палётаў бюджэтных авіяліній з Гродна – справа няхутка: сусветная практыка такая, што для адкрыцця новага рэйса трэба некалькі гадоў.

– Зараз у нас ідуць перамовы з лоўкост-кампаніямі – як з боку Белаэранавігацыя, так і з боку мясцовай улады. Гаворка ідзе пра Ryanair і Wizz Air. Напрыклад, кіраўніцтва Гродзенскай вобласці нядаўна сустракалася з амбасадарамі краін, дзе яны грунтуюцца. Рэйсы з Гродна выгадныя у першую чаргу для рэгіёну, – кажа Анатоль Купрашэвіч.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

Па словах Анатоля Купрашэвіча, з кожным асобна ўзятым аэрапортам кожная лоўкост-кампанія дамаўляецца ў індывідуальным парадку і з індывідуальнымі ўмовамі.

Напрыклад, у Літве існуе дзяржаўная асацыяцыя аэрапортаў, куды ўваходзіць Вільнюс, Каўнас і Паланга. Пры гэтым Каўнас па выніках мінулага года трапіў у мінус, хоць аэрапорт там актыўна і працуе з лоўкостамі.

На якіх умовах будуць лётаць лоўкосты ў аэрапорт каля Гродна – пакуль невядома.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

– Гродзенскі аэрапорт гатовы да прыняцця лоўкостаў. Размяшчэнне ў нас вельмі выгаднае. На сённяшні дзень магчымасці аэрапорта дазваляюць працаваць з любымі кампаніямі, – кажа Анатоль Купрашэвіч.


Намеснік дырэктара «Белавія» прызнаў, што да лоўкостаў у Гродне далёка

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: