Горад

Ігар Лапеха адкрые музей з макетамі гістарычных будынкаў Гродна, дзе экскурсіі будуць суправаджаць спецэфекты

Гродзенскі краязнаўца Ігар Лапеха да фестываля нацыянальных культур адкрые ўласны музей макетаў «ідэальнага» горада, якія ён ствараў на працягу 10 гадоў. Музей адкрыецца ў новай выставачнай зале на вуліцы Тэльмана, 4.

Доўгі час гродзенскі краязнаўца шукаў месца для сваіх шматлікіх макетаў. Нарэшце пошукі скончыліся поспехам. У самым цэнтры Гродна, на вуліцы Тэльмана, кіраўніцтва горада вылучыла пад музей Ігара два пакоі. У тым будынку, дзе да фестываля нацыянальных культур запрацуе выставачная зала.

Макеты для першага пакоя гатовыя, для другога яшчэ ствараюцца

Адзін з пакояў музея будзе прысвечаны гістарычнаму цэнтру Гродна, другi — кварталу Гарадніцы. Макеты будуць стаяць на вышыні 60 см, некаторыя з іх будуць падсвечвацца.

«Мяркуецца, што група людзей будзе заходзіць у адзін з пакояў на прадстаўленне, дзе будзе ісці аўдыёзапіс са спецэфектамі, — распавядае краязнаўца. — Напрыклад, дзе-небудзь у старым горадзе будзе гарэць будынак і пры гэтым падсвятленне аб’екта будзе суправаджацца крыкамі людзей. Усё будзе дублявацца на макетах».

Макеты гістарычнага цэнтра, якія стварыў Ігар, паказваюць горад у розныя эпохі. Часам суседнічаюць будынкі, якія ніяк не маглі ў адзін час знаходзіцца побач. Такі мікс дазваляе эфектыўна паказаць гісторыю архітэктуры Гродна.

У музеі Ігара Лапехі можна будзе ўбачыць былы палац тэкстыльшчыкаў побач з гарадской ратушай і фарай Вітаўта
Калі панарама горада розных эпох ужо гатовая, то вось макеты Гарадніцы для другога пакоя яшчэ ствараюцца. Там гродзенцы змогуць убачыць усе аб’екты збудаваныя ў часы Антонія Тызенгаўза.

Будуць макеты да 1961 года

На стварэнне макетаў у Ігара Лапехі сышло каля 10 гадоў. У яго творах гродзенцы змогуць убачыць страчаныя аб’екты: ратушу, Дамініканскі касцёл, Фару Вітаўта, палац Масальскіх і іншыя.

«У галоўным пакоі будуць прадстаўлены макеты гістарычнага цэнтра Гродна да 1961 года, яшчэ да таго як былі пабудаваныя Дом быту і кінатэатр „Гродна“. Гэтыя аб’екты вельмі некарэктна ўпісаліся ў гістарычную забудову горада. Менавіта таму я вырашыў не паказваць познесавецкую архітэктуру.

Як фанат архітэктуры, я вельмі цікаўлюся аднаўленнем Гродна на 1654 год. Мне вельмі цікава, як горад выглядаў менавіта ў гэты перыяд. Наш горад у той час быў сапраўды каралеўскім, рэнесансным і прадуманым для жыцця людзей», — дадаў Лапеха.

Свой музей з двума пакоямі гродзенскі краязнаўца плануе адкрыць да лета, а менавіта да пачатку фестываля нацыянальных культур.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Навучыш мяне?» і «Дзякуй!» 10 фраз, што дапамогуць дарослым лёгка стасавацца са складанымі дзецьмі

Што варта казаць дзецям, калі яны разбілі вазу, прынеслі “двойку” або патрабуюць цацку ў краме?…

31 ліпеня 2025

Крымінальныя справы, допыты, крыміналізацыя дапамогі. Як у Польшчы пераследуюць актывістаў, якія дапамагаюць мігрантам на мяжы

Валанцёры ў Польшчы дапамагаюць мігрантам, якія нелегальна перасякаюць польска-беларускую мяжу. І ў выніку самі сутыкаюцца…

30 ліпеня 2025

Аб’яднацца, каб падзяліцца. Як беларускія мастачкі пераадольваюць сіндром самазванкі за мяжой

Як паверыць у сябе, калі ты "далёка не Веласкес"? Дзе знайсці магчымасць зрабіць выставу, калі…

29 ліпеня 2025

Трамваі ў Гродне маглі з’явіцца раней за аўтобусы: як развіваўся гродзенскі грамадскі транспарт

У 1930-х гродзенцы ездзілі на аўтобусах Ford, Fiat і Chevrolet, тралейбусы маглі з’явіцца на 10…

27 ліпеня 2025

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

26 ліпеня 2025