Людзі і справы

Як Вася стаў Апанасам. Гродзенец зрабіў беларускі кавер на любімую кніжку свайго дзяцінства

Дзядзя Вася Дзенісюк з вершыка Леаніда Камінскага загаварыў па-беларуску і стаў дзядзькам Апанасам. Беларускамоўны кавер на кніжку-малышку з папулярнага раней часопіса «Весёлые картинки» зрабіў гродзенец Сяржук Верамеенка. Ён намаляваў кніжку ад рукі і пры нагодзе дарыць сябрам. Hrodna.life размаляваў малюнкі і падрыхтаваў лічбавую версію гісторыі дзядзькі Апанаса і яго праса.

Самвыдат па-гродзенску

Самаробная кніжка Сяржука Верамеенкі «выдадзена» ў дзясятку экзэмпляраў. Гэта, меркаваннем аўтара, не нагода лічыць сябе пісьменнікам і мастаком. Маўляў – занадта гучна.

«Я малюю карыкатуры. У асноўным – у стол. Раблю гэта для свайго задавальнення. Сюжэт з дзядзькам Апанасам – гэта кавер беларускага аўтара Леаніда Камінскага, каторы большую частку жыцьця пражыў у Расіі, – распавёў  Верамеенка. – Гісторыя пра дзядзю Васю Дзенісюка была адной улюбёных кніжак майго дзяцінства»

Аўтар з дзяцінства

Аўтар арыгінальнага верша нарадзіўся ў Гомельскай вобласці ў 1931 годзе, меў адукацыю інжынера і мастака-графіка. Асновай творчасці Камінскага былі гумарыстычныя творы для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Ён пісаў апавяданні і маляваў да іх ілюстрацыі. Чытачы з «савецкім» дзяцінствам могуць помніць яго па публікацыях у часопісах  “Весёлые картинки”, «Мурзилка», «Буратино», «Баламут», «Костер» ды іншых. У 1998 годзе Леанід Камінскі стаў пераможцам Міжнароднага фестывалю гумару ў намінацыі «Гумар для дзяцей» і атрымаў «Залатога Астапа».

Працяг – будзе!

Пазнаёміцца асабіста з любімым аўтарам Сяржуку Верамеенку не давялося. «Нажаль, спадар Леанід памёр у 2005 годзе. Маё натхненне прыйшло запозна. Але, прынамсі, можна рабіць пераклады і гэтым падоўжыць жыццё яго твораў».

Папяровую версію кніжкі Верамеенка адмыслова пакінуў чорна-белай, каб дзеці маглі размаляваць яе самі. У лічбавай прасторы колераў у жыццё дзядзькі Апанаса дадала дызайнерка Воля Новік. Яна выкарыстала тую ж колеравую гаму, якую абраў аўтар арыгінала.

Што да прыгодаў дзядзькі Апанаса і яго сябра Стаса, то яны не скончацца з апошняй старонкай кніжкі. Сяржук Верамеенка абяцае – «Працяг – будзе!».


Ты хочешь посетить Америку? Забронировать недорогие билеты можно тутair.pilot.ua. Также ты сможешь здесь застраховаться и забронировать отель.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Працуеце ў Польшчы або Літве і любіце роднае Гродна? Падтрымайце гродзенцаў часткай свайго падаходнага падатку!

Набліжаецца час падачы падатковых дэкларацый. Тыя, хто плаціць падаткі ў Польшчы ці Літве, могуць накіраваць…

22 студзеня 2026

Скірмунт, Агінскі і Баторый: як брэнды алкаголю адлюстроўваюць гісторыю Гродзеншчыны

Сустракаюцца неяк Аляксандр Скірмунт, Міхал Клеафас Агінскі і Стэфан Баторый у… віна-гарэлачнай краме. Так мог…

21 студзеня 2026

У Гродзенскай губерні была тайная мова, якую не разумела нават паліцыя. Расказваем пра лабараў

Калі б вы трапілі 150 гадоў таму на кірмаш у Янаве (сёння - Іванава паміж…

17 студзеня 2026

На Гродзенскай вуліцы: дзе ў свеце ёсць вуліцы ў гонар Гродна і як яны выглядаюць

Колькі ў свеце вуліц з назвай "Гродзенская"? Чаму вуліцы, прысвечаныя нашаму гораду, можна адшукаць на…

15 студзеня 2026

“Палякі ў захапленні”. Як гродзенцы-мігранты далучаюць мясцовых да беларускіх Калядаў

Апошнія калядоўшчыкі заходзяць у дамы 14 студзеня, на стары Новы год, завяршаючы сезон, які пачаўся…

14 студзеня 2026

Як прэзідэнт Ізраіля краў яблыкі ў міністра замежных спраў Польшчы. Гісторыя з беларускай глыбінкі

Гэты сюжэт мог бы стаць анекдотам, калі б не быў чыстай праўдай. Уявіце сабе: 1930-я…

14 студзеня 2026