«Гродна — адзіны горад, дзе мы маглі гэта зрабіць». Швед прыляцеў у Беларусь вянчацца з рускай дзяўчынай

Ксенія з Масквы, Крыстофер — з прыгараду Стокгольма. Разам пара ўжо 2,5 гады. Да пандэміі 2020 яны жылі ў Тайландзе, працавалі ў турыстычнай сферы і планавалі вяселле. Непрадбачаныя акалічнасці разлучылі пару на некалькі месяцаў. Яны зноў сустрэліся ў Гродне — прыехала ў Беларусь, каб павянчацца.

Пра Беларусь Ксенія і Крыстафер чулі, але не планавалі бліжэйшай будучыні паездку ў нашу краіну. Прыехаць сюды прымусіла іх сітуацыя з каранавірусам. Толькі тут яны знайшлі царкву, якая змагла арганізаваць вянчанне.

«Мы жылі спачатку ў Швецыі, а ў кастрычніку 2019 года паехалі зімаваць у Тайланд, — распавядае Ксенія. — У красавіку там планавалі пажаніцца, але пачалася пандэмія. Крыстафэр па працы паляцеў у Швецыю, а я засталася ў Тайландзе на 3,5 месяца. Мы ніяк не маглі сустрэцца».

Дзяўчына не магла прыляцець да Крыстафера ў Швецыю, бо не з’яўлялася жонкай грамадзяніна гэтай краіны. У Тайландзе сябры Ксеніі параілі ёй ляцець у Фінляндыю і ўжо адтуль у Швецыю. Але па прылёце ў Фінляндыю дзяўчыну не пусцілі на рэйс у Стакгольм. Прапанавалі ляцець у Беларусь, дзе не было карантыну. У Мінску беларуская авіякампанія не пусціла яе на рэйс у Швецыю з-за адсутнасці патрэбных дакументаў.

Ксеніі трэба было стаць жонкай Крыстафера, каб патрапіць у Швецыю. Тады яна стала шукаць лютэранскую царкву, якая магла б іх абвянчаць. Для дзяўчыны гэта аказалася сур’ёзным выпрабаваннем. Высветлілася, прыняць яе і будучага мужа магла толькі адзіная еўрапейская краіна — Беларусь. А тут згадзілася прыняць адзіная дзеючая лютэранская царква з Гродна.

У входа в лютеранскую церковь в Гродно
Во время венчания в лютеранской церкви
Пастор Владимир Татарников проводит службу
Кристофер и Ксения приехали венчаться в Гродно

«Швецыя прызнае шлюб толькі лютэранскай царквы. Я пачала шукаць у інтэрнэце, дзе можна абвянчацца і трэцяя спасылка паказала на Гродна. Напісала на пошту абшчыны і мне адказаў пастар. Мы падалі ўсе дакументы, што планавалі вяселле спачатку ў Тайландзе, а потым у Швецыі. Ён пагадзіўся нас абвянчаць».

Дзяўчына стала рыхтавацца да вясельнай цырымоніі, купіла ў Мінску вясельную сукенку. Крыстафер прыляцеў у сталіцу Беларусі ў дзень вяселля 11 ліпеня і на машыне адправіўся ў Гродне.

«Мы ні разу не былі ў Беларусі, але сітуацыя прымусіла нас сюды прыехаць. Гэта было адзінае месца, дзе мы маглі браць шлюб. Ні шведам, ні рускім зараз нікуды нельга. Мы шчаслівыя, што здолелі зноў сустрэцца. Гродна — адзіны горад, дзе мы маглі гэта зрабіць, ён аб’яднаў нас. Беларусь — прыгожая краіна, можа мы калі-небудзь сюды яшчэ вернемся «.

Кристофер, Ксения и пастор лютеранской кирхи в Гродно Владимир Татарников

«Не маглі адмовіць»

Для пастара Уладзіміра Татарнікава гэта ўжо другое вянчанне замежных пар. Да гэтага у 2018 годзе прыязджалі швейцарцы. Праз год ён хрысціў дзіцяці з Фінляндыі.

«Калі мне напісала Ксенія, я падумаў што яна жартуе. Але пасля напісаў Крыстафер, які падаў дакументы, што ён лютэранін і што ў іх павінна была быць вяселле. Мы лютэранская царква і не маглі адмовіць. Калі мы тут у Гродна можам аб’ядноўваць народы, то чаму б і не. Для гэта царква і існуе».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Бойка ў рэстаране і пустыя кінатэатры: пра што пісалі газеты ў Гродне 100 гадоў таму

Якія падзеі з жыцця Гродна асвятляла мясцовая газета "Echo Grodzieńskie" ў 1924 годзе? Вытрымкі з…

19 мая 2024

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024