Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 00:27

«Гэта той тып гораду, у якім я б жыла». Нашчадкі Дамейкі прыехалі ў Гродна

Нашчадкі Ігната Дамейкі прайшліся па цэнтры Гродна падчас падарожжа па мясцінах, звязаных з жыццём свайго сваяка, — у перапынку паміж Мінскам і Кракавам, піша “Свабода”.

Эпатажны малады мужчына стаіць пасярэдзіне пешаходнай вуліцы Гродна і, паказваючы пальцам, па складах чытае надпіс на шыльдзе шапіка з газетамі. Тонкія вусікі Сальвадора Далі, каляровыя паласатыя шкарпэткі з-пад караткаватых штаноў, жывая манера трымацца на людзях вылучае яго сярод мінакоў.

«Мы з Аўстраліі, я Джэймс», — мужчына элегантна падае руку на прывітанне.

«Гэта той тып гораду, у якім я б жыла». Нашчадкі Дамейкі прыехалі ў Гродна

Гэта нашчадкі Ігната Дамейкі — нацыянальнага героя Чылі, які паходзіць з Гродзеншчыны. Яны падарожнічаюць па месцах, звязаных з іхн знакамітым продкам. Вандроўнікаў чацвёра: прапраўнучка Ігната Дамейкі — Пас, і маладзейшае пакаленне: Джэймс, Нікаляс, Паўліна.

Яны ўжо пагасцявалі ў Мінску, Навагрудку, а з Гродна накіраваліся ў Кракаў і Варшаву.

«Мы толькі некалькі гадзін у Гродне. І я спрабую даследаваць культуру, мову, спецыфічную мясцовую прыроду», — кажа Джэймс Дамейка.

«Ён шалёны музыка. А я пісьменніца, напісала кнігу пра жыццё майго продка Ігната Дамейкі», — дадае ягоная бабуля Пас.

Гродна ёй спадабалася.

«Гэта той тып гораду, у якім я б жыла». Нашчадкі Дамейкі прыехалі ў Гродна

«Мне падабаюцца вуліцы. Будынкі не надта высокія, са сваім уласным стылем. Мне падабаецца брук на вуліцах. Гэта той тып гораду, у якім я б жыла. Але я ніколі не буду тут жыць, бо ўжо занадта старая», — кажа Пас, якой 81 год.

Джэймс дадае, што яны будуць прыяжджаць у госці. Ён таксама застаўся пад добрым уражаннем ад старога гораду, еўрапейскай архітэктуры Гродна. Яму, як і бабулі, спадабалася брукаваная пешаходная вуліца «з атмасферай вёскі».

«Гэта той тып гораду, у якім я б жыла». Нашчадкі Дамейкі прыехалі ў Гродна

«Мы закахаліся ў Беларусь. Я палюбіла лес, паветра, людзей. Не ведаю, можа, гэта ў маёй крыві», — прызналася Пас.

Яна адзначыла, што беларусы дужа адрозніваюцца ад аўстралійцаў сваім захаваннем традыцый.

У гэты час Джэймс здымае заплечнік і пачынае эфектна пазіраваць перад фотаапаратам. Дэманструе кідкія шкарпэткі, паварочваецца то адным, то другім бокам.

«Гэта той тып гораду, у якім я б жыла». Нашчадкі Дамейкі прыехалі ў Гродна

«Джэймс — Сальвадор Далі ў тэатры ў Аўстраліі, адсюль гэтыя вусікі», — тлумачыць Пас.

Джэймс імкліва дастае тэлефон і з захапленнем скроліць відэа, якія паспеў наздымаць у Беларусі: дом аднаго з ягоных продкаў, прыроду з вакна цягніка, каляровыя восеньскія лісты, раўнінныя пейзажы, забаўных коцікаў, якія ідуць да рук. Пасля выцягвае з заплечніка альбом, у якім вучыцца амаль каліграфічна пісаць літары кірыліцай.

«Гэта той тып гораду, у якім я б жыла». Нашчадкі Дамейкі прыехалі ў Гродна

​«Дзякую. Да пабачэння», — з англійскім акцэнтам, але па-беларуску развітваецца прапрапрапрапраўнук Ігната Дамейкі Джэймс.

Ігнат Дамейка нарадзіўся ў маёнтку Мядведка Навагрудскага раёну Гродзенскай губерні. У 1830 годзе Дамейка быў абраны ў гродзенскі соймік. Ён удзельнік паўстання 1830-31 гадоў і славуты чылійскі навуковец. Яго імем названыя вулканічны ланцуг у Андах, мінерал, кветка, горад, універсітэт і нават планета. У Гродне ёсць вуліца імя Ігната Дамейкі, але на самым ускрайку.

Раім пачытаць

Каментары

comments powered by HyperComments

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: