Дзе можна адпачыць з мангалам і шашлыкамі. Знайшлі 7 месцаў недалёка ад Гродна

Вялікія выхадныя — добрая нагода адпачыць з сябрамі на прыродзе. Так, каб можна было і зладзіць пікнік, і ад горада далёка не з’язджаць. Глядзіце, якія месцы для гэтага паcуюць, у падборцы Hrodna.life.

1. Лесапарк Пышкі

Пышкі знаходзяцца ці не ў самым цэнтры горада, дабрацца туды можна грамадскім транспартам, аўтамабілем або роварам. Тут ёсць некалькі абсталяваных альтанак для пікнікоў і ўстаноўкі мангалаў. Усе абсталяваныя месцы адпачынку пазначаны на карце пры ўваходзе ў лесапарк.

Самае маляўнічае месца паовдле версіі Hrodna.life — так званая «Паляна бардаў». Там ёсць некалькі крытых альтанак са сталамі і лаўкамі, дзе могуць размясціцца кампаніі да 10 чалавек. Тут ёсць велапаркоўка. Таксі да гэтага месца таксама лёгка даязджае. На паляне ёсць не толькі мангалы, але і месцы, дзе можна развесці вогнішчы.

Пышкі - самая вялікая зялёная тэрыторыя Гродна. Фота: Hrodna.life

Важна! Колькасць альтанак абмежаваная. Калі плануеце адпачынак на свежым паветры ў Пышках — выбірайцеся з дому як мага раней, інакш месца можа не хапіць.

Чытайце таксама:

Зона адпачынку на пляжы ў раёне вуліцы Паповіча

Пляж знаходзіцца ў занёманскай частцы горада. Дабрацца сюды можна грамадскім транспартам, таксі або асабістым аўтамабілем. Праўда, паркоўкі для аўто паблізу няма. Абсталяваная альтанка тут толькі адна і мангал у жаласным стане. Калі сабраліся адпачываць тут, Hrodna.life рэкамендуе браць з сабой зборны мангал. Яны прадаюцца амаль у любым краме і каштуюць каля 10 рублёў. Для пікніка на пляжы без барбекю там ёсць дастатковая колькасць абсталяваных месцаў. А яшчэ можна згуляць у валейбол.

Пляж у раёне вуліцы Паповіча. Злева сярод дрэў - альтанка

Чытайце таксама: Готовьтесь! Мост на Поповича закроют надолго. Но сначала закончат ремонт на Румлевском

Альтанка ля форта № 13

Злёгку аддаленае месца адпачынку з вялікай крытай альтанкай і дзвюма ёмістымі лаўкамі. Побач ёсць месца для развядзення вогнішча або ўстаноўкі мангала. Абсталявана велапаркоўка, устаноўлены кантэйнеры для паасобнага збору смецця. Дабрацца да гэтага месца можна толькі аўтобусам № 10. Калі выйсці на прыпынку «Дзіцячы санаторый „Нёман“», то за 15 хвілін можна будзе дайсці да месца адпачынку. Лёгка даехаць асабістым транспартам або таксі, асфальт пракладзены амаль да альтанкі.

Альтанка паблізу форта № 13

Гэтая альтанка адносна рэдка занятая, але калі вырашылі сабрацца на пікнік ў выхадны сонечны дзень, выбірайцеся крыху раней. Побач з месцам адпачынку знаходзіцца фартыфікацыйны будынак часоў Першай сусветнай вайны — форт № 13.

Чытайце таксама: «Я закаханы ў трэці форт». Аўтар новага пуцяводніка па фартах расказаў пра даследаванні Гродзенскай крэпасці

4. Юбілейнае возера

Адно з самых папулярных месцаў адпачынку на травеньскія або ў сезон купання. Хоць тут і вялікая колькасць лавачак, альтанак і нават ёсць каменная ратонда, але размясціцца ў іх даволі праблематычна — практычна заўсёды месцы адпачынку занятыя. Таму займайце любое месца, што спадабалася, калі не пашанцавала з альтанкай.

На Юбілейку можна дабрацца аўтобусам № 35, таксі або асабістым транспартам, але аўтапаркоўка не дазваляе змясціць шмат аўтамабіляў. Рыхтуйцеся пакінуць транспарт на лясной дарозе.

Чытайце таксама:

5. Без альтанак і мангалаў, але прыгожа і малалюдна

Калі вы не аматар людных месцаў адпачынку і вам не патрэбныя абсталяваныя альтанкі, тады вам папасуюць больш «дзікія» месцы, якія таксама ёсць у падборцы Hrodna.life.

Пляцоўкі на водных парогах ўздоўж ракі Ласасянкі не заўсёды акультураныя, але могуць стаць добрым месцам для фота. А калі пастарацца, то можна знайсці на беразе і месца для пікніка. Пачынаць падарожжа можна як з боку Фолюша, так і з Ласосна.

Парогі на рацэ Ласасянцы

Тым больш туды вельмі актыўна ездзіць грамадскі транспарт. Тут жа можна пакінуць аўто, далей прыйдзецца ісці пешшу.

Чытайце таксама:

6. Дзікія пляжы «за ГЭС»

За 13 кіламетраў ад Гродна, адразу за пасёлкам Берагавы, знаходзіцца лінія дзікіх міні-пляжаў. У народзе гэтыя месцы называюць «за ГЭС». Уздоўж берагавой лініі Нёмана ёсць каля дзясятка акультураных самімі адпачывальнікамі міні-пляжаў або палян, дзе можа размясціцца невялікая кампанія нават з намётамі.

Бераг «Гродзенскага мора»

Дабрацца сюды можна грамадскім транспартам, аўтастопам, асабістым аўто ці роварам. Праўда, да некаторых месцаў можна не даехаць, калі ваш аўтамабіль не пазадарожнік.

Чытайце таксама: Почти 10 лет, а пляжей нет. На Гродненском море люди ждут инфраструктуру, а власти надеются на частников

7. Леванабярэжная — самы просты і блізкі варыянт

Калі гатаваць шашлык на мангале або разводзіць вогнішча вы не збіраецеся, а жаданне правесці пікнік, любуючыся прыгожым ландшафтам ёсць — вам на Леванабярэжную. Там даволі малалюдна і ціха, ёсць лаўкі і, хутчэй за ўсё, яны будуць вольнымі. Там можна пасядзець з сэндвічам, паглядзець на горад з вышыні і зрабіць фота на фоне квітнеючых вішань, Нёмана і гродзенскіх замкаў.

Від на Леванабярэжную Нёмана

Чытайце таксама:

Апошнія запісы

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024

Шматразовыя лампадкі і шалупіна замест фарбавальніка. Тры спосабы скараціць экаслед на Радаўніцу

Штучныя кветкі на магілах доўга раскладаюцца і вылучаюць таксіны. Іх лепш замяніць жывымі кветкамі. Яйкі…

8 мая 2024

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024