Спадчына

К — Каложская царква. 5 фактаў пра храм, што ўзвышаецца над Нёманам

Адзін з найстарэйшых храмаў на тэрыторыі Беларусі. Царква, пра якую пісаў Настрадамус. Гродзенская адметнасць, якая мае дзве назвы, архітэктурныя асаблівасці і якая цудам захавалася да нашых дзён. Усё гэта — Каложская царква.

«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў аб адметных гродзенскіх асобах, месцах ці з’явах.

Каложа. Мал. Ігар Варкулевіч

1. Чаму Барысаглебскую царкву называюць Каложскай

Храм быў пабудаваны ў канцы ХІІ стагоддзя. Асвяцілі царкву ў гонар святых братоў Барыса і Глеба. Адсюль паходзіць назва — Барысаглебская. У народзе яе часцей называюць Каложскай. Наконт паходжання гэтай назвы гісторыкі маюць дзве версіі.

Першая звязаня з прадмесцем Пскова — Каложай, адкуль князь Вітаўт нібыта прыгнаў палонных і пасяліў іх у ваколіцах царквы. Другая адсылае да старажытных месцаў пахавання і нават крыніц, што б’юць з-пад зямліі - «коложань».

2. Збудаваў асабісты архітэктар кіеўскага князя

Імаверным архітэктарам царквы лічыцца Пётр Міланэг. З 1194 года ён быў асабістым архітэктарам кіеўскага князя Рурыка Расціслававіча. Міланэг працаваў у Кіеве, Чарнігаве і Оўручы. Каложа мае сваеасаблівы стыль, які даследчыкі адносяць да Гродзенскай архітэктурнай школы.

Асноўным матэрыялам пры будаўніцтве царквы была плінфа — тонкая апаленая цэгла. Яна змацоўвалася вапнай з дамешкам гліны і тоўчанай цэглы.

Чаму мы кажам пра мясцовую архітэктурную школу, як асобную? Справа ў дэкоры сцен: звонку ўмуроўвалі рознакаляровыя шліфаваныя камяні-валуны, якія аздаблялі фасад і надавалі яму асаблівы каларыт. Дадаткова сцены ўпрыгожвалі ўстаўкамі з каляровых паліваных плітак — маёлікі: жоўтага, зялёнага і карычневага колераў. Гэта надавала храму святочны выгляд і прыгажосць. Унутры царквы ў сцены ўмуравалі гліняныя збаны — галаснікі. Яны аблягчаюць вагу сцен і ствараюць добрую акустыку. Так рабілі яшчэ ў Рыме і Візантыі, а пасля і Кіеве, аднак нідзе няма такой вялікай колькасці галаснікоў у сценах, як у гродзенскіх цэрквах.

3. Храм выкарыстоўваўся як стойла для ската

Праз частыя набегі крыжакоў ў XIV-XV cт. храм быў разрабаваны і занядбаны. У будынка разбурылі дах і верхнюю частку сценаў. Пасля падпісання брэсцкай царкоўнай уніі ў 1596 годзе, царкву ў 1609 годзе перадалі ўніятам. Хоць тыя і правялі рэстаўрацыю, але з-за чарговых вайсковых дзеянняў царква зноў была пашкоджаная. Храм не меў вокнаў і дзвярэй, з-за чаго ў XVII ст. улетку мясцовыя жыхары выкарыстоўвалі яго як стойла для ската.

4. Святыня, якая не вярнулася на радзіму

Нягледзячы на жахлівы стан будынка, у XVII ст. у царкве з’явілася галоўная святыня гродзенскіх уніятаў — ікона Божай Маці Калажанскай. Згодна з легендай, цудадзейны абраз пакінуў у спадчыну царкве мясцовы жабрак. Падчас Першай сусветнай вайны ікону эвакуявалі ў Маскву. Там яе сляды згубіліся. Сёння ў царкве знаходзіцца копія іконы. Мажліва, менавіта яе падарылі апошняму рускаму імператару ў 1914 годзе. А пошукі арыгінальнага абраза працягваюцца па сённяшні дзень.

5. Пра Каложу пісаў Настрдамус?


«У Гардоне на Нёмане так высока падымецца вада, Што… большасць пабяжыць ратавацца ў Колоссе. Веста распаліць у грабніцы згаслы агонь». Гэты фрагмент у працах лекара і астролага Настрадамуса знайшоў гродзенскі гісторык Аляксандр Сявенка. Ён лічыць, што тут гаворка вядзецца менавіта пра Гродна і Каложскую царкву. Ці прадказанне Настрадамуса спраўдзілася, ці яго трэба чакаць далей — невядома. Гэта яшчэ адна загадка гродзенскай Каложы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024